Больш за шэсцьдзесят гадоў служыў нацыянальнай літаратуры прызнаны майстар слова Іван Пятровіч Шамякін. За гэты час ім напісана шмат буйных твораў мастацкай прозы, п’ес і сцэнарыяў, выдадзена некалькі кніг публіцыстыкі, якія ўвайшлі ў скарбніцу нацыянальнай культуры.
Іван Пятровіч Шамякін – яркі прыклад пісьменніка-грамадзяніна, які прысвяціў свой вялізарны талент служэнню Айчыне і беларускай літаратуры. Ён – Герой сацыялістычнай працы, народны пісьменнік Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларусі і СССР, прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, адзін з нямногіх беларускіх літаратараў, якога паважліва называлі “жывым класікам”.