Паважаныя чытачы!
З 20 студзеня па 5 лютага
на абанеменце гарадской цэнтральнай бібліятэкі
дзейнічае кніжная выстава
“Іван Шамякін. Талент, непадуладны часу”,
прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Івана Пятровіча Шамякіна.
- У гэтым зборніку ўспаміны дачкі суседнічаюць з навукова-папулярнымі артыкуламі пра маладаследаваныя аспекты творчасці народнага пісьменніка Беларусі, эсэістычнымі нататкамі, з якіх вобраз I. Шамякіна яскрава і шматгранна паўстае на фоне эпохі, сяброўскіх і сямейных стасункаў, у яго стаўленні да розных відаў мастацтва. Асобны раздзел выдання складае мемуарная аповесць I. Шамякіна «Слаўся, Марыя!».
- «Летапіс жыцця і творчасці Івана Пятровіча Шамякіна» змяшчае разнастайны матэрыял, які ахоплівае ўвесь перыяд дзейнасці — творчай, грамадскай, навукова-прапагандысцкай, арганізацыйнай, што істотна паглыбляе і пашырае ранейшыя ўяўленні пра маштаб асобы пісьменніка, адлюстроўвае ўклад Івана Пятровіча ў развіццё нацыянальнай культуры, мастацкай прозы, драматургіі і кінамастацтва. Арганічным кампанентам «Летапісу…» сталі падзеі асабістага, сямейнага жыцця, стасункі з сябрамі, навукоўцамі, перакладчыкамі, дзеячамі іншых краін.
- У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.
- За раман «Сэрца на далоні» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год. Раман «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы.
- Книга о том, как чернобыльская трагедия повлияла на жизнь простых людей. Действие в романе происходит в одном из районов Гомельской области. В центре – образ председателя райисполкома Владимира Пыльченко, на плечи которого ложится тяжесть ликвидации последствий аварии и судьба его семьи: младший сын Глеб – инженер атомной станции, старший Борис, офицер-летчик, дважды побывав в Афганистане, гибнет.
- Раман Івана Шамякіна «Атланты і карыятыды» ў свой час набыў фенаменальную папулярнасць не толькі ў Беларусі. Здольнасць пісьменніка пранікаць у побыт савецкага грамадзяніна — партыйнага работніка, старшыні калгаса, дойліда, медыка — прынесла яму заслужаную вядомасць. Партрэт галоўнага героя — архітэктара Максіма Карнача — шмат у чым спісаны з сябра Івана Шамякіна, драматурга Андрэя Макаёнка, вядомага сваім жыццялюбствам і гумарам.
- Аповесць “Палеская мадонна” — гэта твор шматпланавы, закранае самыя розныя пытанні, якія хвалявалі тагачаснае грамадства. Адлюстраваць усе гэтыя з’явы рэчаіснасці — задача складаная для творцы. I на яе вырашэнне працуе шэраг кампазіцыйных элементаў аповесці.
- У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з’яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганізаваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, якому не было дзе прытуліцца на старасці гадоў.
- Напісаны ў 1953-1956 гг., раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна “Крыніцы” расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана – калгаснікі, вясковая інтэлігенцыя.
- У аповесці Народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна «Шлюбная ноч» рука майстра спалучыла дзве несупастаўляльныя, здавалася б, тэмы — вайна і каханне.
- У першы том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна ўвайшлі дзённікавыя запісы з кнігі “Карэнні і галіны”, аповесць “Слаўся, Марыя!” і раман “Глыбокая плынь”.
Спіс літаратуры:
- Іван Шамякін: вядомы і невядомы : успаміны, эсэ, аповесць / укладальнік Т. І. Шамякіна. – Мінск : Лiтаратура i Мастацтва, 2011. – 272 с.
- Мушынскі, М. І. Летапіс жыцця і творчасці Івана Пятровіча Шамякіна / М. І. Мушынскі ; [навуковы рэдактар І. В. Саверчанка ; прадмова Т. Голуб]. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 682, [1] с.
- Шамякін, І. П. Трывожнае шчасце : аповесці / І. П. Шамякін. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2008. – 607с.
- Шамякін, І. П. Сэрца на далоні : раман / Іван Шамякін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 541, [1] с.
- Злая звезда: роман: для старшего школьного возраста / Перевод с белорусского Т. И. Шамякиной. – Минск : Юнацтва, 1997. – 318 с.
- Шамякін, І. П. Атланты і карыятыды : [раман] / Іван Шамякін. – Мінск : Попурри, 2016. – 653, [1] с.
- Шамякін, І. П. Палеская мадонна : аповесці / І. П. Шамякін. – Мінск : Юнацтва, 1998. – 590 с.
- Шамякін, І. П. Пошукі прытулку : аповесці / Іван Шамякін. – Мінск : Юнацтва, 2001. – 350 с.
- Шамякін І. Крыніцы : Раман. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1996. – 351 с.
- Шамякін, І. П. Шлюбная ноч : [аповесць] / Іван Шамякін. – Мінск : Попурри, 2015. – 190 с.
- Шамякін, І. П. Збор твораў. Т. 1. ; Карэнні і галіны; Слаўся, Марыя!; Глыбокая плынь : з дзённікаў апошніх год / І. П. Шамякін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 446 с.
- Шамякін, І. П. Збор твораў. У 23 т. Т. 1. Апавяданні, 1944-1951 / Іван Шамякін ; прадмова У. Гніламёдава ; падрыхтоўка тэксту і каментарыі А.Шамякінай. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2010. – 478 с.
- Іван Шамякін. Летапісец эпохі : успаміны, інтэрв’ю, эсэ / укладальнік А. Шамякіна. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2010. – 382 с.
- Каваленка, В. А. Іван Шамякін : нарыс жыцця і творчасці / В. А. Каваленка. – Мінск : Народная асвета, 1980. – 207 с.
- Шамякин, Иван Петрович. Зенит : роман / И. П. Шамякин. – Москва : Советский писатель, 1988. – 496с.
- Шамякин, И. П. Снежные зимы : роман / И. П. Шамякин. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1973. – 368 с.
- Шамякин, И. П. Возьму твою боль : роман / И. П. Шамякин. – Минск : Мастацкая літаратура, 1987. – 383 с.
[свернуть]