30 студзеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна – празаіка, драматурга, сцэнарыста, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі. З гэтай нагоды ў бібліятэцы-філіяле №1 арганізавана кніжная выстава “Мае кнігі – мая біяграфія”. На выставе прадстаўлены мастацкія творы, у тым ліку аўдыёвыданні, публіцыстыка і ўспаміны, выданні пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Выстава адрасавана ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай і творчасцю Івана Шамякіна. Дзейнічаць яна будзе з 21 студзеня па 8 лютага.
Чакаем вас па адрасу: праспект Жалтоўскага, 19.
- Галоўная гераіня рамана Тацяна Маеўская ў першыя дні вайны выратоўвае яўрэйскага хлопчыка. Бацьку і мачасе яна гаворыць, што гэта яе сын. Мачаха выдае Тацяну і расказвае аб гэтым нямецкаму агенту Мацею Куляшу. Пасля гэтага да Тацяны завітваюць паліцэйскія, ды Тацяна праяўляе смеласць і рашучасць. Яна забівае фашысцкіх паслугачоў, а сама з дзіцем і бацькам падаецца ў партызаны, каб помсціць ворагам.
- Галоўная задума рамана з’яўляецца такой: намаляваць вобраз аднаго з тых, каго мы сёння называем старой гвардыяй, – вобраз чалавека, які доўгі час займаў кіруючае становішча, паказаць маральны патэнцыял гэтага героя, раскрыць яго духоўны светапогляд. З усіх твораў Івана Шамякіна гэты раман найбольш публіцыстычны. Яго героі ўвесь час у атмасферы вострых маральных пошукаў. Пісьменнік узнімае нямала актуальных праблем сучаснасці, шукае адказу на іх, заве да роздуму і спрэчак.
- Кніга дзённікаў-успамінаў пісьменніка: аповяд пра сваё маленства, пра сям’ю, пра людзей, з якімі разам ваяваў у суровыя гады ваеннага ліхалецця. А галоўнае — успаміны пра літаратурных настаўнікаў, сяброў, паплечнікаў — пра Коласа, Лынькова, Броўку, Макаёнка і іншых рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Цікавыя ўспаміны пра вядомых грамадскіх дзеячаў — Машэрава, Кісялёва, Палякова, Клімава.
- Напісаны ў 1953–1956 гг. раман “Крыніцы” расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы, пра першае каханне і каханне сталых людзей, пра першыя працоўныя поспехі і пошукі новых шляхоў у прафесіі, пра няпростыя ўзаемаадносіны ў педагагічным калектыве і спробах ажывіць вясковае жыццё. У цэнтры твора — калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя.
- У кнігу ўвайшлі аповесці “Палеская мадонна”, “Выкармак”, “Крывінка” і інш. Яго героі — нашы сучаснікі. Яны жывуць і дзейнічаюць у наш час, трапляюць у розныя складаныя жыццёвыя сітуацыі, з якіх не так проста знайсці выйсце. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.
- У гэту кнігу ўвайшлі творы: аўтабіяграфічная аповесць “Слаўся, Марыя!”, прысвечаная жонцы; “Губернатар”, галоўнымі героямі якой з’яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганізаваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; “Пошукі прытулку” — пра пажылога чалавека, якому не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; “У засені палаца” — пра сучаснага бізнесмена, і “Абмен” — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.
- Раман выходзіць за межы толькі гістарычнага жанру, у ім ёсць глыбокае асэнсаванне веры як моцнай асновы чалавечай душы, якая дапамагае вытрымаць цяжкія выпрабаванні жыцця. Прыкладам такой непахіснай верніцы, адданай Богу, з’яўляецца вялікая княгіня Алена, адданая жонка і дачка, якая да самога скону захоўвала вернасць духоўным прынцыпам Праваслаўя.
- Раман завастрае праблему памяці і чалавечай душы, скалечанай вайной. Пісьменнік пераканаўча даводзіць, што без праўдзівага мінулага няма будучыні. Былы паліцай Шышковіч пасля турмы вяртаецца ў вёску, дзе падчас вайны пакінуў крывавыя сляды: забіў цяжарную маці і маленькую сястрычку цяперашняга калгаснага механізатара Івана Батрака, які не можа забыцца пра гэтае злачынства…
- Надзвычайная папулярнасць прозы Івана Шамякіна тлумачыцца той усёпранікальнасцю, з якой ён прасочваў побыт і душу чалавека, умеў з аднолькавым поспехам зазірнуць у майстэрню архітэктара, аперацыйную хірурга, кабінет партыйнага функцыянера, хату механізатара. Паўсюль пісьменнік знаходзіў жыццё і чалавека з яго простымі жаданнямі – дабрабыту і шчасця. У аповесці “Шлюбная ноч” рука майстра спалучыла дзве несупастаўляльныя, здавалася б, тэмы – вайна і каханне.
- У цэнтры ўвагі рамана знаходзіцца сучасная творчая інтэлігенцыя, творчыя пошукі лепшых яе прадстаўнікоў, маральна-этычныя праблемы ўзаемаадносін паміж людзьмі. Раман знайшоў шырокае прызнанне чытачоў.
Спіс літаратуры:
- Шамякін, І. П. Атланты і карыятыды : [раман] / Іван Шамякін. – Мінск : Попурри, 2016. – 653, [1] с. – (Мая беларуская кніга)
- Шамякін, І. П. Вазьму твой боль : раман / Іван Шамякін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 384 с.
- Шамякін, І. П. Вялікая княгіня : раман, аповесці / І. П. Шамякін. – Мінск : Юнацтва, 1997. – 366 с.
- Шамякін, І. П. Глыбокая плынь : раман / Іван Шамякін. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1996. – 286 с.
- Шамякін, І. П. Крыніцы : раман / Іван Шамякін. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1996. – 351 с.
- Шамякін, І. П. Палеская мадонна : аповесці / І. П. Шамякін. – Мінск : Юнацтва, 1998. – 590 с.
- Шамякін, І. П. Пошукі прытулку : аповесці / Іван Шамякін. – Мінск : Юнацтва, 2001. – 350 с.
- Шамякін, І. П. Роздум на апошнім перагоне : [дзённікі 1980-1994 гадоў] . – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1998. – 527 с.
- Шамякін, І. П. Снежныя зімы : раман / Іван Шамякін. – Мінск : Беларусь, 1970. – 414 с.
- Шамякін, І. П. Шлюбная ноч : [аповесць] / Іван Шамякін. – Мінск : Попурри, 2015. – 190 с. – (Мая беларуская кніга)
- Шамякін І. П. Браняпоезд “Таварыш Ленін” : аповесці / І. П. Шамякін. – Мінск : Юнацтва, 1985. – 271 с. – (Бібліятэка юнацтва)
- Шамякін, І. П. Драма : аповесці, гістарычныя сцэны / Іван Шамякін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – 334 с.
- Шамякін, І. П. Зеніт : раман / Іван Шамякін. – Мінск : “Юнацтва”, 1987. – 510 с.
- Шамякін, І. П. Злая зорка : раман / Іван Шамякін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 366 с.
- Шамякін, І. П. Карэнні і галіны : [партрэты настаўнікаў, сяброў, бацькоў, сваякоў, штрыхі аўтапартрэта]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – 397 с.
- Шамякін, І. П. Промнi маленства : апавяданнi / Іван Шамякін. – Мінск : Юнацтва, 1999. – 78 с.
- Шамякін, І. П. Цуд на краі свету : апавяданні / Іван Шамякін ; [укладальнік Э. Карбановіч ; мастак Э. Ляхновіч]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 77, [2] с.
- Шамякін, І. П. Трывожнае шчасце [Гуказапіс] : [пенталогія] / Іван Шамякін ; [тэкст чытае Андрэй Каляда]. – Мінск : Вышэйшая школа, 2020. – 1 дыск (33 гадзіны 3 мін 50 с). – (Бібліятэка школьніка)
- Шамякін, І. П. Сэрца на далоні [Гуказапіс] : раман / Іван Шамякін ; тэкст чытае Андрэй Каляда. – Мінск : Вышэйшая школа, 2017. – 1 электронны аптычны дыск ( Audio CD). – (Бібліятэка школьніка)
- Мушынскі, М. І. Летапіс жыцця і творчасці Івана Пятровіча Шамякіна / М. І. Мушынскі ; [навуковы рэдактар І. В. Саверчанка ; прадмова Т. Голуб] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 682, [1] с., [20] л. партр., каляр. фат.
- Іван Шамякін: вядомы і невядомы : успаміны, эсэ, аповесць / укладальнік Т. І. Шамякіна. – Мінск : Лiтаратура i Мастацтва, 2011. – 272 с.
- Іван Шамякін. Летапісец эпохі : успаміны, інтэрв’ю, эсэ ; укладальнік А. І. Шамякіна. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2010. – 382 с. – (Жыццё знакамiтых людзей Беларусi)
[свернуть]