18 студзеня 85 гадоў з дня нараджэння Васіля Сёмухі

Васіль Сяргеевіч Сёмуха (18 студзеня 1936, х. Ясенец на тэрыторыі цяперашняга Пружанскага раёну, Берасцейская вобласць, Беларусь — 3 лютага 2019 — беларускі перакладчык з нямецкае, польскае, латыскае, лацінскае,  нарвэскае, армянскае, украінскае і іншых моваў. За 14 гадоў напісаў беларускамоўны пераклад Бібліі.

Нарадзіўся ў сям’і лесніка. Бацька быў праваслаўным, маці — пратэстанткай. Меў брата Яўгена. У ліпені 1942 г. немцы арыштавалі бацькоў праз падазрэнне ў дапамозе партызанам і спалілі хутар. Пасля катаванняў іх расстралялі ва ўрочышчы Слабудка, дзе агулам нацысты забілі 5000 чалавек. Асірацелых братоў выхоўвала родная цётка з боку бацькі – Ганна. Скончыў Пружанскую сярэднюю школу №2. Навучаўся на рамана-германскім аддзяленні філалагічнага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту імя Ламаносава. Скончыў вучобу ў 1959 годзе.

Працаваў рэдактарам у беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959-1964), інжынэрам у сэктары тэхінфармацыі СКБ-3 на Мінскім трактарным заводзе (1964-1965), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе (1966-1967), літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1967-1972). З 1972 года — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Упершыню апублікаваны пераклад у 1959 годзе.

Перакладаў з нямецкай мовы творы Гётэ, Шылера, Гайнэ, Шаміса, Мюлера, Рукэрта, Гофмана, Грымэльсгаўзэна, Ніцшэ, Брэхта, Дурэнмата, Гесэ, дэ Бройна, Томаса Мана, Рыльке, Зюскінда ды іншых аўтараў.

З польскай перакладаў Міцкевіча, Славацкага, Крашэўскага, Норвіда, Тувіма, Сыракомлю, Гамбровіча і іншых.

Рабіў пераклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў. Супрацоўнічае з заслужаным артыстам Беларусі, кіраўніком «Беларускай капэлы» Віктарам Скарабагатавым. Пераклаў лібрэта да опэр Радзівіла «Фаўст», «Маргер» Горскага, «Страшны двор» Манюшкі.

Пераклаў на беларускую мову «Найвышэйшую песьню Саламонаву» (1994), «Новы Запавет. Псалтыр» (1995), «Біблію» (2002).

Узнагароджаны Найвышэйшай ўзнагародай Латвіі «Ордэн трох зорак» (1998),

Ордэнам «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына» (2001) альбо Ордэнам «За заслугі перад Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікай»(de) (1981),

Лаўрэат дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1992) і інш.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика