Куток народных традыцый «Жывуць традыцыі, квітнее зямля»

24 лістапада на абанеменце гарадской цэнтральнай бібліятэкі пачаў працаваць куток народных традыцый «Жывуць традыцыі, квітнее зямля». У гэты дзень для ўсіх жадаючых была праведзена гутарка і кніжны агляд каля кніжна-ілюстратыўнай экспазіцыі. На ёй прадстаўлены кнігі і рэчы хатняга побыту, з дапамогай якіх можна бліжэй азнаёміцца з традыцыямі беларускага народа.   Менавіта на самой выставе прадстаўлена літаратура па народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці (выцінанкі, слуцкія паясы, ручнікі, пісанкі, саломапляценне); кнігі аб гісторыі стварэння беларускага народнага касцюма; літаратура пра беларускі фальклор: песні, легенды, паданні, казкі і інш. На інсталяцыі прадстаўлены рэчы, якімі карысталіся нашы продкі: посуд, прылады працы, ручнікі. Усю выставу ўпрыгожваюць лялькі, апранутыя ў беларускую нацыянальную вопратку.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика