Куток беларускай культуры “Наша будучыня ў нашым мінулым”

19 лістапада ў бібліятэцы-філіале №1 адбылося адкрыццё кутка беларускай культуры “Наша будучыня ў нашым мінулым”. Адной з частак кутка з’яўляецца эспазіцыя сялянскай хаты з аўтэнтычнымі прадметамі народнага побыту: посуд, гаспадарчы інвентар, мужчынскі і жаночы касцюмы, тканыя рушнікі, абрусы, вышытыя карціны і інш.

Вялікую цікавасць выклікае і кніжна-ілюстрацыйная выстава “Наша хата майстрамі багата”. Разам з кнігамі, прысвечанымі розным відам беларускага традыцыйнага і сучаснага рукадзелля, тут размешчаны вырабы мясцовых умельцаў: ганчарства, роспіс па шкле, вышыўка і вязанне, вырабы са скуры, пляценне з шпагату, паперы і лазы і інш.

Усё, што стваралася рукамі нашых таленавітых продкаў і ствараецца сучаснымі майстрамі, варта самай пільнай ўвагі. У наш час гэтыя вырабы набываюць больш эстэтычныя, чым практычныя патрэбы, што не зніжае нашага вялікага інтарэсу да іх. Лепшыя ўзоры культурнай самабытнасці з’яўляюцца нашай спадчынай, і яе захаванне – клопат усіх пакаленняў.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика