Адкрыццё кутка беларускай культуры “Беларуская кухня: уся сучаснасць у гісторыі”

18 лістапада ў бібліятэцы-філіяле №5  адбылося адкрыццё кутка беларускай культуры “Беларуская кухня: уся сучаснасць у гісторыі”. Цэнтральнай часткай кутка явілася кніжна-ілюстраваная выстава, прысвечаная гастранамічным звычаям беларусаў.

Ежа з’яўляецца важным этнакультурным і сацыяльным паказчыкам; яна дае нам уяўленне аб народзе, яго звычаях, гурманскіх густах, духоўных светаўяўленнях, бытавых традыцыях. Спіс страў, якія мы знаходзім на традыцыйным стале беларускага селяніна, быў багатым і разнастайным. Беларускія гаспадыні валодалі высокім кулінарным майстэрствам, мастацтвам ператвараць простыя прадукты харчавання ў дэлікатэсныя стравы і печывы з цудоўнымі смакавымі і харчовымі якасцямі. Куток, які прадстаўлены ў бібліятэцы, дае магчымасць наведальнікам  акунуцца ў жыццё нашых продкаў, даведацца пра ўзнікненне беларускай нацыянальнай кухні, азнаёміцца з яе рэцэптамі. Акрамя цікавай і пазнавальнай літаратуры, куток дапоўнены атрыбутамі беларускай хаты.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика