Куток народных традыцый “Беларуская хата на цуды багата”

11 лістапада ў бібліятэцы-філіяле №3 адбылося адкрыццё кутка народных традыцый “Беларуская хата на цуды багата”. На кніжна-ілюстраванай экспазіцыі прадстаўлены прадметы народнага побыту беларусаў, пачынаючы з мінулых часоў і да сярэдзіны ХХ стагоддзя. Вялікую цікавасць з боку наведвальнікаў выклікалі не толькі аўтэнтычныя рэчы, зробленыя з вялікім майстэрствам народнымі ўмельцамі, але і кнігі, прысвечаныя беларускім народным промыслам: ганчарству, ткацтву, пляценню лазой, разьбе па дрэву і інш. Вядучая мерапрыемства распавяла прысутным аб беларускіх звычаях і абрадах, падчас якіх выкарыстоўваліся прадстаўленыя рэчы.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика