Этнахвілінкі “З бабулінага куфра”

4 лістапада бібліятэка-філіял № 7 запрасіла вучняў СШ №11 на этнахвілінкі “З бабулінага куфра”. З дапамогай выставы-інсталяцыі “Адвечная прыгажосць” удзельнікаў мерапрыемства чакала цікавае падарожжа ў краіну народнага мастацтва. На выставе прадстаўлены сапраўдныя сямейныя рэліквіі чытачоў бібліятэкі Выбяранец К. М., Літвінчук Т. У., Кавалевіч А.М. Колькі тут прыгожых рэчаў, створаных з любоўю, надзеяй, марамі пра будучыню. Вялікі белы абрус, багата аздоблены вышыўкай і карункамі – святочны, яго засцілалі, калі ў дом прыходзілі госці; прыгожы белы ручнік-набожнік – такімі аздаблялі абразы ў чырвоным куце; вясельны ручнік … І яшчэ шмат цудоўных ручнікоў , абрусаў, сурвэтак. Адчас мерапрыемства дзеці даведалася шмат цікавага пра абрады і звычаі, звязаныя з выкарыстаннем ручнікоў. Таксама ўдзельнікі  сустрэчы змаглі пазнаёміцца з народнымі жаночымі і мужчынскімя касцюмамі ў сучасным вабытаванні, у якіх нашы продкі маглі б адзначаць народныя і сямейныя святы. З вялікім задавальненнем юныя наведвальнікі бібліятэкі прымяралі касцюмы і рабілі сэлфі. Мерапрыества скончылася вясёлай беларускай полькай.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика