4 лістапада 2020 года бібліятэка-філіял № 1
запрашае усіх жадаючых
наведаць кніжную выставу твораў беларускіх пісьменніц
“Казкі кніжных прыгажунь”.
Казкі – гэта цудоўны інструмент для выхавання дзяцей.
Казкі – гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.
Казкі – гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі.
Казкі – гэта масток узаемаразумення паміж двума такімі рознымі і цудоўнымі сусветамі: дзіцячым і дарослым.
Выстава дзейнічае па 18 лістапада 2020 года.
Наш адрас: праспект Жалтоўскага, 19.
- Хлопчык Стасік разам з мамай зрабіў сабе падушку. А пасля выявілася, што ўнутры яе жывуць маленькія істоты, якія ведаюць шмат казак і цікавых гісторый. Цяпер кожную ноч Стасік і яго сябра Пухлік здзяйсняюць неверагодныя падарожжы ў самыя незвычайныя месцы.
- Выдатна аформленая кніга, у якой гаворка ідзе пра незвычайна абаяльную, капрызлівую, далікатную, модную і стылёвую авечку з воўнай рэдкага колеру – белага з блакітным адценнем. Завуць яе Адэля. Яна працуе авечкай на ферме “Каляроўка”. На яе долю прыпадае шмат здарэнняў: Адэля змагаецца з “нервовай цёткай”, ідзе ў самаволку, піша лісты ў Грынпіс, трапляе ў міліцыю… Adeljastar@tut.by – гэта сапраўдны электронны адрас, на які можна напісаць ліст і атрымаць адказ ад Адэлі.
- У звычайнай гарадской кватэры жыве пад шафай тоўсценькая лянівая мышка. Мышка Пік-Пік, як і многія юныя чытачы, не любіць прыбіраць у сваёй норцы і вельмі любіць салодкае, марыць выйграць у конкурсе прыгажосці, заняцца бізнесам, праславіцца на тэатральнай сцэне… Усе яе прыгоды распавядаюцца дасціпна, з гумарам, цікавыя і для самых маленькіх чытачоў, і для дарослых.
- Кніга пачынаючай казачніцы Ясеніі Сцяпанавай прысвечана святу Купалля і цудам, што здараюцца ў гэтую чароўную ноч. Свет казкі праілюстраваў вядомы беларускі мастак Валерый Пятровіч Славук. Кніга – пераможца ў намінацыі “Лепшая дзіцячая кніга”.
- Казка-гульня для чытачоў дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту расказвае пра прыгоды кароўкі Карнішэты і яе сяброў, якую можна нават пакарміць і ўпрыгожыць зоркамі і вяночкамі з кветак.
- Кніга казак, напісаная ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе, зразумела, самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.
- Сур’ёзныя і вясёлыя творы, сабраныя ў гэтай кніжцы Ніны Галіноўскай, пашыраюць кругагляд чытачоў, узбагачаюць пачуцці, вучаць думаць і самім знаходзіць адказы на многія пытанні, пастаўленыя жыццём. Казкі прасякнуты любоўю да дзяцей, выхоўваюць у ix павагу да бацькоў, сяброў, прывіваюць цікаўнасць да навакольнага свету, патрыятычныя пачуцці да свайго роднага краю.
- Адправіўшыся ў займальнае вандраванне па старонках гэтай кнігі, вы патрапіце ў цудоўны свет нашай роднай планеты, пазнаёміцеся з Месяцовым Зайчыкам і добрым Лунікам, з Музычным Праменьчыкам і незвычайным Домам-Караблём. Вы пазнаеце, як птушкі ратавалі Белавежскую пушчу і як Крумкач дапамог месяцу, а таксама дзе жывуць Галоўныя Гадзіннічкі Зямлі. У кнізе вы сустрэнеце яшчэ шмат займальнага і нават фантастычнага.
- Добрая і маляўнічая казка пра Лахнэску прыйдзецца даспадобы маленькім чытачам. Яны не толькі даведаюцца, што гэта за дзіўная істота і чаму яна выправілася ў падарожжа па марах і рэках, але і навучацца шанаваць разнастайнасць свету і сапраўднае, шчырае сяброўства.
- Ці так ужо варта намагацца быць праўдзівым, неэгаістычным, працавітым, спагадлівым да людзей, як таго патрабуюць дарослыя? Не толькі варта, але і карысна, і нават цікава! Разумець гэта героі кніжкі “Чарадзейны калейдаскоп” пачынаюць, трапіўшы ў незвычайныя, часам рызыковыя, адным словам, казачныя сітуацыі.
Спіс літаратуры:
- Астахновіч, В. М. Чаму кароўка пярэстая [Текст] : казка і гульня / Вера Астахновіч. – Минск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2013. – 28, [2] c.
- Баравікова, Р. А. Казкі астранаўта : касмічныя падарожж ы беларусаў / Раіса Баравікова. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 205, [2] с.. – (Пазакласнае чытанне)
- Бучынская, Н. С. Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by [Текст] : казачная аповесць / Наталля Бучынская ; [мастак А. Іванова]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 165, [1] с.
- Галіноўская, Н. В. Палёт з Карлсанам : вершы, казкі, жарты, небыліцы, смяшынкі, скорагаворкі, пацешкі, загадкі / Н. В. Галіноўская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 127 с.
- Дамаронак-Кудраўцава, Т. І. Вялікая і Малая Мядзведзіцы : казкі / Таццяна Дамаронак ; [мастак Э. Папова]. – Мінск : Беларусь, 2017. – 111 с.
- Масла, А. С. Мяне завуць Лахнэска : казка / Алена Масла ; мастак Аксана Аракчэева. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2016. – 29, [2] с.
- Пшонік, Г. Б. Чарадзейны калейдаскоп : казкі / Галіна Пшонік ; [мастак С. Рыжыкава]. – Мінск : Звязда, 2014. – 101, [3] с.
- Рублеўская, Л. І. Прыгоды мышкi Пiк-Пiк : казкi / Л. І. Рублеўская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 167 с.
- Сцяпанава, Я. Р. Купалінка : казкі, быліна / Я. Р. Сцяпанава. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2010. – 79 с.
- Хадасевіч-Лісавая, К. С. Казкі Сіняй падушкі : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [прадмова В. Аляксеевай ; мастак Р. Цімохава]. – Мінск : Звязда, 2013. – 196, [1] с.
- Бучынская, Н. С. Атракцыёны для вадзянікоў : былі і небыліцы пра жыццё надводнае і падводнае / Наталля Бучынская ; ілюстрацыі А. Пазняка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 78, [2] с.
- Дамаронак-Кудраўцава, Т. І. Добрыя справы : казкі / Таццяна Дамаронак ; [мастак Э. Папова]. – Мінск : Беларусь, 2018. – 111 с.
- Дмитриева, Н. П. Чем я не солнышко? : сказки, рассказы и семейные истории / Надежда Дмитриева ; [художник Е. Першина]. – Минск : Звязда, 2014. – 101, [1]с.
- Жабко, Я. Г. Машеньки семейка : сказки / Янина Жабко ; [художник Р. В. Кульба]. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. – 76, [3] с.
- Жуковская, Т. И. Удивительные истории, или О чем поет сверчок : сказки / Татьяна Жуковская ; [художник О. Ф. Хомко]. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. – 55 с.
- Зарецкая, И. И. Медвежонок Топа : сказки / Инна Зарецкая ; художник Елена Сакович. – Минск : Пачатковая школа, 2017. – 39 с.
- Масла, А. С. Пацучок Фэлік падарожнічае : казка / Алена Масла ; [мастак М. Каратаева]. – Мінск : Звязда, 2013. – 29, [2] с.
- Сперанская, Л. Ю. Тайна огуречной грядки : сказка / Лариса Сперанская ; [иллюстрации автора]. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. – 103 с.
- Турова, Е. В. Рыжик в Зазеркалье : сказки / Е. В. Турова. – Мінск : Лiтаратура i Мастацтва, 2011. – 144 с.
- Хадасевіч-Лісавая, К. С. Касмічная адысея хлопчыка Стасіка : казачная аповесць / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; мастак В.В.Дударэнка. – Мінск : Лiтаратура i Мастацтва, 2012. – 128 с.
- Хадасевич-Лисовая, Е. С. Невеста для цветочного короля : сказка-пьеса / Екатерина Хадасевич-Лисовая ; [художник И. Лукьянцева]. – Минск : Беларусь, 2019. – 72 с.
[свернуть]