Паважаныя сябры!
Запрашаем вас наведаць
бібліятэку-філіял №3
і пазнаёміцца з кніжнай выставай
“Дзень добры, казка беларуская!”.
Выстава будзе дзейнічаць з 5 па 30 лістапада.
Наш адрас: вул. Брэсцкая, 85.
Прыходзьце, будзе цікава!
- Гэта кніга пра той бок школьнага жыцця, аб існаванні якога ніхто нават не здагадваецца! Вам, пэўна, думаецца: ну што асаблівага можа быць? Настаўнікі, дзеці, урокі, перапынкі, навучальны год, канікулы…Здавалася б, пра школу мы ведаем усё. А вось і не! Кніга адкрые сваім чытачам дзівосную таямніцу. І калі вы ўмееце захоўваць сакрэты, то яна раскажа вам, сябры, хто жыве ў адной, з выгляду самай звычайнай, школе.
- У зборніку прадстаўлены казкі пісьменнікаў розных пакаленняў.У некаторых творах адчуваецца грунтоўная сувязь з фальклорам, у іншых— трапна выяўлена нацыянальная асаблівасць характару беларуса.У кожнай казцы — свае героі, якія адстойваюць праўду, справядлівасць, дабро, змагаючыся з сіламі зла і разбурэння.
- Жыў на свеце хлопчык Вася Лайдачкiн. І любіў ён ленавацца. А выконваць хатнія заданні, чысціць зубы і займацца спортам — не. І здарылася з ім страшнае: настаўніца беларускай мовы паставіла двойку… Так пачынаецца кніга Генадзя Аўласенкі «Прыгоды Васі Лайдачкіна».
- У беларускай фальклорнай скарбонцы ёсць і такія неацэнныя дыяменты, як казкі, легенды, паданні. Прычым збор іх — ці не самы багаты і яскравы сярод усіх еўрапейскіх народаў. Чытаць і перачытваць беларускія казкі, раз-пораз вяртацца да іх — гэта вялікая, дзівосная асалода. У зборнiку «Сiняя свiта» змешчаны народныя казкі, легенды і паданні, апрацаваныя і пераказаныя беларускімі пісьменнікамі.
- Новая кніга казак пазнаёміць маленькага чытача з выдатнымі прыкладамі дабрыні, чуласці, узаемадапамогі і таварыства. Героі казак не дадуць засумаваць, увядуць у займальны свет цікавых гісторый і добрых спраў.
- Спецыяльна для маленькіх і дарослых кнігалюбаў, якія ведаюць (або пакуль яшчэ вывучаюць) рускую, беларускую і французскую мовы, была створаная гэтая кніга. Свае чароўныя гісторыі на яе старонках вам раскажуць беларускія пісьменнікі: Уладзімір Ліпскі, Міхаіл Пазнякоў, Мікалай Чарняўскі і інш.
- Маленькі чытач знойдзе тут для сябе казкі на любы густ — вершаваныя і празаічныя; пра хлопчыкаў і дзяўчынак, пра жывёльны свет і нават пра фантастычных істот. Казкі сучасных беларускіх пісьменнікаў не пакінуць чытача раўнадушным да навакольнага свету, навучаць беражліва адносіцца да прыроды, з павагай ставіцца да бацькоў і любіць Радзіму.
- Той, хто прачытаў кнігу беларускага пісьменніка Аляксея Якімовіча “Каб мама усміхалася”, з задавальненнем прачытае і гэтую. Апавяданні і казкі, як старэйшыя сябры, раскажуць вясёлыя, пазнавальныя гісторыі пра людзей і казачных жывёл , пра знакі прыпынку, навучаць мудрасці, дабрыні, спагадлівасці і ўзаемавыручцы – таму, без чаго ў жыцці нельга абысціся.
- Пані Чаротная (у маладосці – проста сімпатычная жабоцька) расказвае сваёй шматлікай радні аб прыгодах і знаёмствах, што напаткалі яе падчас вандроўкі да цёткі Крумкі. Ад роднай сажалкі ў Прыздвінні да Палангі – шлях не блізкі. Але падарожніцы дапамагаюць спрыт і таварыскі характар… Героі казкі – “насельнікі” Чырвонай кнігі. У кожнага з іх – свой характар і стаўленне да свету. Адпаведна гэтаму і разгортваюцца казачныя падзеі.
- Казкі, сабраныя ў гэтай кнізе, уражваюць, трапнай самабытнай мовай, а казачныя падзеі адмыслова знітаваныя з сучаснасцю. Прыгоды, дзівосы, вандроўкі ў пошуках шчасця і сэнса жыцця – казкі Пятра Сіняўскага будуць цікавымі і дзецям, і дарослым.
Спіс літаратуры:
- Аўласенка, Г. П. Прыгоды Васі Лайдачкіна : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Генадзь Аўласенка ; [мастак А. І. Балыш]. – Мінск : Беларусь, 2015. – 222, [2] с. – (Казкі беларускіх аўтараў)
- Дамаронак-Кудраўцава, Т. І. Добрыя справы : казкі / Таццяна Дамаронак ; [мастак Э. Папова]. – Мінск : Беларусь, 2018. – 111 с.
- Казкі для сяброў = Сказки для друзей = Contes pour les amis : на беларускай, рускай і французскай мовах / укладальнік І. Буторына]. – Мінск : Звязда, 2020. – 198, [1] с.
- Масла, А. С. Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала : казачныя гісторыі з жыцця дапытлівай рапухі-вандроўніцы, расказаныя ёй самой / А. С. Масла. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2010. – 86 с. – (Казкi XXI стагоддзя)
- Падарожжа ў свет дзівосаў [Текст] : [для малодшага школьнага ўзросту / укладальнік П. П. Саковіч ; мастак А. А. Яцук]. – Мінск : Беларусь, 2013. – 263, [1] с.
- Сіняўскі, П. І. Зачараваная гаспадарка : казкі гаспадара Пятра з-пад Полацка / Пятро Сіняўскі ; [мастак М. Каратаева]. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2013. – 85, [2] с.
- Сіняя світа : казкі, легенды, паданні / [укладанне У. М. Сіўчыкава]. – Мінск : Попурри, 2015. – 334, [1] с. – (Мая беларуская кніга)
- Хадасевіч-Лісавая, К. Таямніца незвычайнай школы : казачная аповесць / Кацярына Хадасевіч-Лісавая. – Мінск : Звязда, 2018. – 212, [3] с.
- Як Мурлыку ашукалі : казкі / укладальнік В. Аляксеева ; мастак М. Каратаева]. – Мінск : Выдавецкі дом “Звязда”, 2014. – 149, [1] с. – (Казачны куфэрак)
- Якімовіч, А. М. Хітрая ліса [Текст] : апавяданні, казкі / А. М. Якімовіч ; [мастак У. С. Пашчасцеў]. – Мінск : Народная асвета, 2013. – 96 с.
- . Дранько-Майсюк, В. Л. Таямніцы нашага садка : казачныя гісторыі / Васіль Дранько-Майсюк ; мастак Аксана Аракчэева. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 101, [2] с.
- Карызна, У. І. Лепяць ластаўкі гняздзечкі : вершы, загадкі, казкі / У.І.Карызна. – Мінск : Лiтаратура i Мастацтва, 2010. – 136 с.
- Мазго, У. М. Завітала ў госці казка : казкі зблізку і здалёку / Уладзімір Мазго ; мастак Уладзімір Сытчанка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 182, [1] с.
- Марціновіч, А. Кот, які сябраваў з камп’ютарам [Текст] : казкі, апавяданні / Алесь Марціновіч ; [мастак Г.-М. А. Жалезка]. – Мінск : Народная асвета, 2012. – 76, [2] с.
- Марчук, Г. В. Агапка, Арцёмка і злы Воўк : казкі-п’есы / Георгій Марчук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. – 269, [2] с.
- Мінскевіч, С. Л. Чароўная крыніца, ці Як навучыць дракона чысціць зубы : казка / Серж Мінскевіч (Мінскевіч Сяргей Леанідавіч). – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 63 с.
- Муравейка, І. А. Растуць дзеці : вершы, апавяданні, казкі, загадкі / І.А.Муравейка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. – 126 с.
- Саковіч, П. П. Князь-карась : вершы, загадкі, усмешкі-пацешкі, казкі, абразкі, жартаўлікі, баечкі ў прозе / П.П.Саковіч ; мастак М.Лось. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2011. – 134 с.
- Чарняўскі, М. Ці растуць грыбы ў Грыбна [Текст] : вершы, прымаўлянкі-забаўлянкі, загадкі, шарады, казкі / Мікола Чарняўскі. – Мінск : Народная асвета, 2012. – 61, [1] с.
- Шчукіна, В. М. Падказкі ў казках доктара Компі / В.М.Шчукіна. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 48 с. – (Казкі ХХІ стагоддзя)
[свернуть]