14 лістапада 115 гадоў з дня нараджэння Міхася Васілька

Міхась Васілёк, сапр. Міхаіл Восіпавіч Касцевіч (14 лістапада 1905, в. Баброўня, цяпер Гродзенскі раён — 3 верасня 1960; Псеўданімы: Язэп Гром) — беларускі паэт.

Нарадзіўся ў сям’і лесніка, пляменнік Макара Касцевіча (Краўцова). Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1921 у Казлове (Мічурынску), дзе разам з бацькамі быў у бежанстве. У 1922 вярнуўся на радзіму.

Уступіў у Беларускую сялянска-рабочую грамаду. Арганізоўваў гурткі Таварыства беларускай школы. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады неаднаразова арыштоўвалі і саджалі ў турму. У 1939 быў мабілізаваны ў польскае войска, у час баёў трапіў у нямецкі палон. У жніўні 1941 уцёк з палону, дабраўся да родных мясцін і ўключыўся ў падпольную барацьбу. Кіраваў Скідальскім падпольным антыфашысцкім камітэтам, пад псеўданімам Язэп Гром выступаў у партызанскім друку.

Пасля вызвалення працаваў у скідальскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» (1944—1946), пазней — у абласной газеце «Гродзенская праўда». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1945).

Памер у Гродне, пахаваны на праваслаўных гродзенскіх могілках.

У друку выступаў з 1926 у віленскіх выданнях.

Першы зборнік лірыкі «Шум баравы» (Вільня, 1929) быў канфіскаваны паліцыяй. Рукапіс другога зборніка быў канфіскаваны дэфензівай і знішчаны (1934). У 1937 годзе ў Вільні выйшаў зборнік «З сялянскіх ніў».

У савецкі час выдадзены кнігі паэзіі «Выбраныя вершы» (1950), «Выбраныя творы» (1955), «Зоры над Нёманам» (1963), «Вершы» (1973).

У Горадні імем паэт названа вуліца, на якой стаяў дом паэта.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика