14 лістапада 55 гадоў з дня нараджэння Ірыны Масьляніцынай

Ірына Аляксандраўна Масляніцына (па-руску: Ирина Александровна Масляницына; нар. 14 лістапада 1965г., м. Пачынак Смаленскай вобласці, РСФСР) — беларуская пісьменьніца, журналістка.

З 1972 г. жыве ў Беларусі. Скончыла слонімскую СШ №2 з залатым медалём. У 1988 г. скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў газеце «Зара камунізму» (Пружаны, Берасцейская вобласць).

Вярнуўшыся ў Мінск, працавала у газетах «Добры вечар», «Цэнтральная газета», на тэлебачанні, у часопісе «Беларусь», у газеце «Літаратура і мастацтва» (2010—2012). З 2012 г. — у часопісе «Алеся».

Сябра Саюза журналістаў СССР (1990) і Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006).

Аўтарка шэрагу кніг па гісторыі Беларусі, у асноўным у суаўтарстве з М. Багадзяжам. Аўтарка гістарычных п’ес, сцэнарыстка дакументальных тэлефільмаў. Цікавілася жыццяпісам графаў Чапскіх, буйных землеўладальнікаў Койданаўшчыны, знакамітых грамадскіх і дзяржаўных дзеячоў XIX—XX стст.

Аўтарка шэрагу публіцыстычных кніг па гісторыі Беларусі, самыя вядомыя з якіх: “Слава і няслаўе” (“Народная асвета”, 1995, сумесна з М. Багадзяжам), “Радзивиллы—Несвижские короли” (“Триоль”, 1997, сумесна з М. Багадзяжам), “Млын на сямі колах. Беларускія народныя легенды і паданні” (“Юнацтва”, 1998) і інш.

Аўтар 10 гістарычных п’ес, з якіх “Крыж Еўфрасінні Полацкай” і “Абеляр и Элоиза” былі адзначаны як пераможцы ў конкурсах нацыянальнай драматургіі, арганізаваных СТД Беларусі.

Сцэнарыст дакументальных тэлефільмаў студыі “Летапіс”: “Гаспадыні Нясвіжа”, “Нясвіжскі фарны”, “Нясвіжскія адлюстраванні” (рэж. трылогіі Л. Гедравічус). Адзін з сцэнарыстаў трынаццацісерыйнага дакументальнага тэлепраекта: “Беларусь. Летопись времён” (рэж. Л. Снігірова, БТ, 2008)

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика