28 ліпеня 110 год з дня нараджэння Уладзіміра Стэльмаха

Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах (28 ліпеня 1910, вёска Бушмічы, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — 27 студзеня 1974, Мінск) — беларускі тэатральны дзеяч, пісьменнік.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1927 г. вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме, у 1929 г. паступіў у драматычную студыю Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Віцебску. Пасля заканчэння студыі (1931) працаваў у тэатрах рабочай моладзі і юнага гледача ў Мінску акцёрам, дырэктарам, загадчыкам літчасткі. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях пад Смаленскам, з 1942 г. — супрацоўнік Рудаўскага райкама партыі Тамбоўскай вобласці. З 1943 г. — дырэктар БДТ-2 у Віцебску, з 1945 г. — Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, з 1947 г. — Беларускага тэатра імя Янкі Купалы, у 1952—1955 гг. — начальнік аддзела тэатраў Міністэрства культуры БССР. Скончыў завочна тэатразнаўчы факультэт Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага ў Маскве (ГИТИС, 1954). У 1955г. быў адным з заснавальнікаў Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, дырэктарам якога ён з’яўляўся па 1966гг. У 1966—1971 гг. — намеснік старшыні прэзідыума Беларускага тэатральнага аб’яднання. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965 г. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1961).

Памёр Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах 27 студзеня 1974 года. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

Узнагароджаны дзвюма ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі.

Першая п’еса «Шляхі» апублікавана ў 1930 г. (пастаўлена ў 1931). Аўтар п’ес «Крушэнне рэнегатаў» (1931), «Фантан» (1932, пастаўлена ў 1933), «Тры крыжы» (1932, пастаўлена ў 1933), «Канец маскараду» (сумесна з Ю. Рудзько, пастаўлена ў 1938). Аўтар шэрагу кытычных артыкулаў пра тэатр.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика