20 ліпеня 140 год з дня нараджэння Леўчыка Гальяша

Гальяш Леўчык, сапр. Ілля Ляўковіч (20 ліпеня 1880г., Слонім — верасень 1944 г., Варшава) — беларусазнаўца, паэт, публіцыст, перакладчык, музыкант.

Нарадзіўся ў сям’і каваля. Скончыў Слонімскае павятовае вучылішча. Служыў у канцылярыях зьездаў міравых суддзяў, судовага следчага ў Слоніме. У 1904 – 1920 гг. працаваў чарцёжнікам у магістраце Варшавы. Пастаянна жыў у Варшаве, але лета праводзіў звычайна ў Слоніме, дзе меў свой дом.

Друкавацца пачаў з 1908 ў «Нашай ніве». Выдаў зборнік вершаў «Чыжык беларускі» (Вільня, 1912). У 1920-я далучыўся да рэвалюцыйна-рамантычнага кірунку заходнебеларускай паэзіі. Выступаў як публіцыст, гумарыст і сатырык (друкаваўся ў гумарыстычных часопісах «Авадзень», «Маланка»). Супрацоўнічаў з дзіцячым часопісам «Заранка».

У Варшаве збіраў сродкі на пасмяротнае выданне зборніка твораў Сяргея Палуяна, выпытваў у арыстакратаў Польшчы граматы, пячаткі, беларускія выданні. У Слоніме ў яго хаце быў сапраўдны музэй. Меў багатыя  беларусазнаўчыя бібліятэкі ў Варшаве і Слоніме.

Збіраў і апрацоўваў фальклор. На свае тэксты пісаў музыку (зберагліся ноты яго песні «Мне трэба умярці…»). Пераклаў на беларускую мову творы Ю. Славацкага, У. Сыракомлі, М. Канапніцкай і інш.

Падрыхтаваныя ім зборнікі вершаў «Беларускі жаваранак» і трыялетаў «Мудра пагаворка — соладка і горка» аўтару выдаць не ўдалося.

Пасьля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939, у Слонім адмыслова да Гальяша заехаў Янка Купала.

Жонка паэт была арыштаваная паліцыяй у 1942 годзе. У яе падушцы быў знойдзены польскі сцяг з арлом. Таму ў 1942 годзе яе расстралялі на Пятралевіцкай гары каля Слоніма.

Таму ў 1942 годзе Гальяш падаўся ў Варшаву, каб выратаваць сваю кватэру і архіў. Але ў Варшаве яго кватэра была занятая іншымі людзьмі. У акупаванай немцамі Варшаве ён галадаў, а напачатку 1944 памёр.

У 1980 Янка Саламевіч сабраў і выдаў асобнаю кнігай яго выбраныя творы пад загалоўкам «Доля і хлеб».

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика