8 ліпеня 95 год з дня нараджэння Міхася Клышкі

Клышка Міхась Канстанцінавіч (8 ліпеня 1925 года , вёска Данейкі (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці – 10 студзеня 1984 г.) – літаратурны крытык, празаік, перакладчык, педагог.

Міхась Клышка нарадзіўся у сялянскай сям’і. Дзякуючы маці, Алесі Сцяпанаўны, зрабіў шмат фальклорных запісаў. Яго брат Анатоль Клышка (рад. у 1935г.) – аўтар беларускага “Буквара”.

 Пасля вызвалення Баранавічаў са жніўня 1944 года Міхась Клышка працаваў карэктарам баранавіцкай абласной газеты “Чырвоная звязда”. У 1958 годзе Міхась Клышка скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў журналістам. У 1967–1981 гадах – рэдактар выдавецтва “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя П. Броўкі”.

Аўтар першага ў беларускай лексікаграфіі «Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў» (1976 год, 2-е выданне ў 1993-м). У ім –больш за 11 тысяч слоў і выразаў. Выкарастаны ілюстрацыйны матэрыял з твораў амаль 150-ці беларускіх пісьменнікаў. Слоўнік стаў каштоўным дапаможнікам для ўсіх, хто вывучае родную мову, хто карыстаецца яе невычэрпнымі скарбамі вусна і на пісьме.

Міхась Канстанцінавіч Клышка памёр 10 студзеня 1984 года.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика