1 ліпеня 85 год з дня нараджэння Крываля Сцяпана

Сцяпан Антонавіч Крываль (1 ліпеня 1935г.,  в. Гутка (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці)   – 5 верасня 1996 г.)

Сцяпан Антонавіч Крываль нарадзіўся ў вёсцы Гутка у сялянскай сям’і. Бацька Антон Рыгоравіч і маці Кацярына Дзмітрыеўна з гэтай жа вёскі, тут жылі іх бацькі, дзяды і прадзеды. У сям’і было чацвёра дзяцей, Сцяпан – быў трэцім. Брат Уладзімір, сястра Надзя і іх бацька ў час вайны былі сувязнымі партызанскага атрада.

Сярэднюю адукацыю Сцяпан атрымаў у школе вёскі Краі, затым працаваў у калгасе. Пасля службы ў Савецкай арміі (1954–1957) Сцяпан Крываль працаваў у той жа школе выкладчыкам дапрызыўнай падрыхтоўкі і фізкультуры (1958–1960). У пачатку 1960-х перайшоў на працу ў маларыцкую раённую газету «Сельскае жыццё», у рэдакцыі ў той час працавалі Мікола Купрэеў, Аляксей Філатаў, Яраслаў Пархута.

Працу ў рэдакцыі газеты ён спалучаў з завочнай вучобай на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На трэцім курсе Сцяпан Крываль вымушаны быў прыпыніць вучобу. Па стану здароўя (інваліднасць другой групы па зроку) даводзілася часта мяняць месца працы: старшы рэдактар на Брэсцкай абласной тэлестудыі і абласным радыё, карэспандэнт-арганізатар Жабінкаўскага радыё (1966–1967), рабочы на чыгунцы ў Брэсце, супрацоўнік рэдакцыі талачынскай газеты «Сцяг Ільіча» (1968–1969) і інш.

У час службы ў арміі пісаў вершы, якія друкаваліся ў дывізійнай газеце. Першае апавяданне Сцяпана Крываля “Рэвізор” было апублікавана ў красавіку 1962 года ў брэсцкай абласной газеце “Заря”.  Творы пісьменніка друкаваліся ў часопісах  “Полымя” “Маладосць”, “Беларусь”, “Вожык”, газеце “Літаратура і мастацтва”, а таксама ў каллектыўных зборніках “Перасветы», “Осёл на именинах», у “Днях паэзіі». Апавяданне “Медаль “За адвагу” было iнсцэніравана на тэлебачанні (1987).

Праз некаторы час Сцяпан Крываль стаў пісаць апавяданні, навелы. Пазней два зборнікі прозы  – “Аднойчы летам” (1990) і “Чмяліная вясна” (1996).

У 1993 г. Сцяпан Крываля быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Сцяпан Антонавіч Крываль памёр 5 верасня 1996 года.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика