27 чэрвеня 55 год Анатолю Крэйдзічу

Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч (27 чэрвеня 1965, в. Заверша, Драгічынскі раён) — журналіст, празаік, паэт.

Нарадзіўся ў в. Заверша Драгічынскага раёна. Да 1978 года жыў у гэтай вёсцы і вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. Заканчваў вучобу ў в. Рудск Іванаўскага раёна. Затым была вучоба ў Ржэўскім сельгастэхнікуме Цвярской вобласці на агранамічным факультэце, які закончыў у 1984 годзе.

З 1984 па 1986 гады служыў у войску. У 1986 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. У тым жа 1986 годзе ўладкаваўся на працу ў калгас «Светлы шлях» (в. Рудск) інструктарам па спорце. У 1987 годзе прыняты на працу карэктарам іванаўскай райгазеты «Чырвоная звязда». Хутка быў пераведзены на пасаду карэспандэнта газеты. Затым — загадчык аддзела, рэдактар раённага радыё, зноў загадчык аддзела газеты.

Адначасова публікаваў свае творы — паэзію і прозу ў рэспубліканскай маладзёжнай газеце «Чырвоная змена», літаратурных часопісах. У 1994 годзе ўбачыў свет у бібліятэчцы часопіса «Маладосць» празаічны зборнік «Права на ўсмешку».

У першай палове 1990-х працу ў райгазеце сумяшчаў з працаю ў часопісе маладых літаратараў «Першацвет». Пасля перайшоў у газету «Народная воля». У 1991 годзе заснаваў і некаторы час рэдагаваў газету «Іванаўскі гандлёвы веснік».

З 1996 — уласны карэспандэнт рэспубліканскай маладзёжнай газеты «Чырвоная змена» і аглядальнік брэсцкай абласной газеты «Заря». У студзені 2006 года абраны старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З 18 мая 2006 года — рэдактар газеты «Заря над Бугом» Брэсцкага раёна.

З 2008 па 2016 — галоўны рэдактар газеты «Чырвоная звязда» (цяпер «Янаўскі край») Іванаўскага раёна.

З 7 верасня 2017 года прызначаны рэдактарам ДУ “Рэдакцыя ганцавіцкай раённай газеты «Савецкае Палессе».

Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў.

Узнагароды:
  • Лаўрэат прэміі часопіса «Маладосць» (1992).
  • Лаўрэат прэміі БСМ у галіне журналістыкі і літаратуры (1995).
  • Лаўрэат прэміі часопіса Адміністрацыі Прэзідэнта «Беларуская думка» (2005).
  • Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» (2009).
  • Лаўрэат прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Проза» (2012).
  • Удастоены Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за плённую творчую дзейнасць і значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры (2012) і медаля Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру» (2013).
  • «Чалавек года-2014» Брэсцкай вобласці.

[свернуть]
Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика