23 красавіка 80 гадоў Віктару Казько

Казько Віктар Апанасавіч (23 красавіка 1940, г. Калінкавічы) — беларускі празаік. Член СП Беларусі з 1973. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1977, за кнігу «Добры дзень і бывай»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1982, за аповесць «Суд у Слабадзе»). Піша на беларускай і рускай мовах.

3 сям’і рабочага. У гады Вялікай Айчыннай вайны ад выбуху бомбы загінула маці. Выхоўваўся В. Казько ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. Пасля сканчэння ў 1956 г. васьмі класаў, вучобу працягваў у Кемераўскім горным індустрыяльным тэхнікуме. Потым працаваў у шахце, у геолагаразведцы. Яго ўражанні пра гэты час рэалізаваліся ў аповесцях «Цёмны лес — тайга густая» (1973), «Дзень добры і бывай» (1974), напісаных на рускай мове.

3 1962 звязаў свой лёс з журналістыкай: быў загадчыкам аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шорня», літсупрацоўнікам абласной газеты «Комсомолец Кузбасса», карэспандэнтам абласнога радыё. У 1970 скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага. Праз год пераехаў у Мінск. 3 1971г. Віктар Казько літсупрацоўнік газет «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», у 1973 — 1976 гг. — часопіса «Неман». 3 1976 г. на творчай рабоце. У 1985 — 1988 гг. – сакратар Саюза пісьменнікаў БССР. 3 1988 зноў на творчай рабоце.

Віктар Казько друкавацца пачаў у газеце «Красная Шорня» (апавяданне «Халімон», нарысы). У беларускім друку выступае з 1971. Творчасць В. Казько мае ярка выражаную аўтабіяграфічную аснову. Значную ўвагу В. Казько ўдзяляе экалагічным праблемам («Цвіце на Палессі груша», «Неруш»). Своеасаблівым падагульненнем творчых пошукаў В. Казько 70—80-х стаў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду» (1987).  Напісаў аповесці «Но пасаран» («Полымя». 1990. № 4), «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» («Полымя». 1991. №9). Яго творы былі экранізаваны на кінастудыі «Беларусьфільм» («Паводка», «Сад», «Судны дзень»), перакладаліся на многія мовы. Жыве ў Мінску.

Яго этапны  твор – першая беларускамоўная аповесць «Суд у Слабадзе» (1978). Твор быў адразу заўважаны і адзначаны крытыкамі.

Пісьменнік знаходзіць у Беларусі куточак, дзе прырода асабліва шчодрая на фарбы і хараство, — Палессе. Ён пасяліўся ў сялянскай хаце ў адной з вёсак Гомельскага Палесся, месяцамі жыў у ёй. Першы з «экалагічных» твораў празаіка — аповесць «Цвіце на Палессі груша» (1978). Раман «Неруш» (1981) мае ў сабе элементы новага светаадчування — трывогі за будучыню, прадчування катастроф. Наступны буйны твор пісьменніка — «Хроніка дзетдомаўскага сада» (1986).

Аповесць «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» тэматычна прымыкае да шэрага твораў празаіка, угрунтаваных на палескім матэрыяле.

Аповесць «Да сустрэчы…» (1997) прысвячаецца памяці знакамітага кінарэжысёра В. Турава.

Прызнанне
  • 1977 — Прэмія Ленінскага камсамола (за кнігу «Добры дзень і бывай»)
  • 1982 — Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа (за аповесць «Суд у слабадзе»)
  • 2009 — Прэмія «Гліняны Вялес» (за кнігу прозы «Бунт незапатрабаванага праху»)
  • 2009 — Прэмія «Залаты апостраф»
  • 2015 — Прэмія Ежы Гедройца (за кнігу «Час збіраць косці»)
[свернуть]
Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика