Літаратурна-музычная кампазіцыя “З любоўю да роднага слова”

Літаратурна-музычная кампазіцыя  “З любоўю да роднага слова” адбылася 19 лютага ў чытальнай зале  бібліятэкі-філіяла №1. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які традыцыйна адзначаецца 21 лютага. Яно было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любві да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. У атмасферы добразычлівасці прайшла размова пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі цікавую мультымедыйную прэзентацыю. На працягу ўсяго мерапрыемства вучні шостых класаў сярэдняй школы № 18 чыталі вершы пра мову. Дзецям было прапанавана азнаёміцца з матэрыяламі тэматычнай кніжнай выставы. Віншуем вас, сябры, са святам роднай мовы!

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика