Вечарына паэзіі “Мая мова – мой свет, мая душа”.

17 лютага ў інфармацыйна-культурным центры “Максімум” вечарынай паэзіі распачаўся тыдзень роднай мовы ў гарадской цэнтральнай бібілятэцы. Супрацоўнікі бібліятэкі і госці нашай імпрэзы падзяліліся сваімі любімымі вершамі, расказалі, чаму менавіта гэты верш яны выбралі. На сустрэчы гучалі вершы Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча, Кандрата Крапівы, Анатоля Шушко, Уладзіміра Дубоўкі. Прыемным сюрпрызам для усіх стаў удзел у вечарыне Святланы Лёлі, спецыяльнага карэспандэнта тэлерадыёкампаніі “Пінск”. Святлана сама піша вершы, яе творы публікуюцца ў навукова-метадычных часопісах выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”, а таксама на старонках мясцовых газет “Полесская правда” і “Пінскі веснік”. Акрамя таго, яна – лаўрэат розных творчых конкурсаў. Прысутныя на сустрэчы навучэнцы педагагічнага каледжа пазнаёміліся таксама з матэрыяламі кніжнай выставы “Паэтычны калейдаскоп”.

Вялікі дзякуй усім удзельнікам! Спадзяемся, што наша вечарына стала невялічкім крокам да захавання беларускай мовы, якая, па дадзеным ЮНЕСКА, з’яўляецца другой па мілагучнасці ў свеце.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика