25 сакавіка 85 год Уладзіміру Папковічу

Уладзімір Антонавіч Папковіч (25 сакавіка 1935, вёска Дварэц Вілейскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі паэт, перакладчык.

У 1953 годзе Уладзімір Папковіч скончыў Ільянскую сярэднюю школу і паступіў на факультэт нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, які і скончыў у 1958 годзе. Працаваў у тым жа самым інстытуце выкладчыкам нямецкай мовы да 1962 года, затым на розных пасадах гарадскіх устаноў. У 1966г. пераехаў у Віцебск. З 1998 па 2005 год — загадчык кафедры нямецкай мовы Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Першыя вершы і апавяданнні апублікаваў у 1962 г. З’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў “На досвітку” (1978), “Зерне” (1982), “Самы кароткі цень” (1988), “На тым стаю” (2004), “Вы будзеце смяяцца” (пад псеўданімам Ахрэм Нядбайла, 2008), “Рэшта” (2010), “Пасля свята” (2013).

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1981). Лаўрэат гарадской прэміі творчай інтэлігенцыі “Сузор’е муз” (2002). Лаўрэат прэміі імя У. Караткевіча (2004).

Пераклаў з нямецкай мовы на беларускую творы І. Р. Бехера, Р. Крафт, Э. М. Рэмарка, Ф. Шылера, Г. Паўзэванг, Т. Мана.

З беларускай мовы на нямецкую ажыццявіў пераклад паэмы К. Вераніцына “Тарас на Парнасе”.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика