20 студзеня 65 гадоў Анатолю Зэкаву

Анатоль Мікалаевіч Зэкаў (нар. 20 студзеня 1955; вёска Патапаўка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, празаік, Ганаровы грамадзянін Буда-Кашалёўскага раёна.

У 1977 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыі гомельскай раённай газеты «Маяк», потым — у Гомельскім райкаме камсамола.

З 1985 года — у рэдакцыі маладзёжнай газеты «Чырвоная змена». Затым узначальваў мінскую гарадскую газету «Добры вечар» (1990—1996) і штотыднёвік «Сталіца», працаваў у газеце «Книга и мы»(1996—1997), быў галоўным рэдактарам «Беларускай лясной газеты» (1997—2002), намеснікам і в.а. галоўнага рэдактара часопіса «Вожык»(2002—2005), рэдактарам аддзела прозы — членам рэдкалегіі часопіса «Полымя» (2006—2009). Цяпер — у рэдакцыі часопіса «Вясёлка». Працуе ў якасці тэлевядучага на канале “Беларусь-3”, дзе вядзе штотыднёвую літаратурную праграму Дыя@блог. P.S.

Аўтар тэкстаў гімнаў лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 года.

Першы верш апублікаваў у газеце «Піянер Беларусі» ў 1969 годзе. Анатоль Зэкаў напісаў некалькі разнастайных кніг. Сярод іх: кнігі паэзіі «Зона кахання», «Промнік позірку твайго» і інш. Асноўныя тэмы паэтычнай творчасці – роздум аб праблемах, якія ставіць жыццё перад чалавекам, чалавецтвам, аб вечных праблемах дабра i зла, любові i нянавісці.

А. Зэкаў валодае рэдкім у літаратуры талентам парадыста. Ён напісаў шмат пародый на вершы іншых паэтаў, такіх як Р. Баравікова, Т. Атрошанка, В. Аксак, М. Шабовіч і інш. Яго пародыі увайшлі ў зборнікі сатыры і гумару “Дуэль” i “Дуэль-2”, «Вінегрэт пад фуршэт», «Каханне на снезе», “Тары-бары” і інш. У іх А.Зэкаў паўстае не толькі як парадыст, таму што на “дуэль” ён выклікае не адных паэтаў, a i розных масцей антыгерояў нашага супярэчлівага часу.

Грані таленту Зэкава адкрыліся i у прозе. Дэбютам стала кніга “Вясельнае падарожжа ў Стамбул”.

Таксама ён стварыў мноства кніг для дзяцей: «Чатыры зярняткі», «Не казкі пра Сашку», «Зязюля Гулюля»і інш. І ў гэтых кнігах, адрасаваных юным чытачам, ён паказаў сябе такім жа майстрам, удумлівым, лаканічным, дасціпным і сучасным.

Песні, створаныя на аснове яго твораў, спяваюць многія беларускія выканаўцы, такія як Я. Навуменка, А. Балотнік, Г. Грамовіч, А. Ярмоленка і інш.

Ён аўтар лібрэта спектакля “Жыццё і смерць Янкі Купалы”, які быў пастаўлены ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры.

Вершы Анатоля Зэкава перакладаліся на рускую, таджыкскую і чувашскую мовы,уключаны ў школьныя падручнікі.

Прэмии
  • Залаты купідон (2007; сатыра і гумар)
  • Літаратурная прэмія імя Васіля Віткі (2009)
[свернуть]
Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика