3 студзеня 115 гадоў Уладзіміру Хадыкову

Уладзімір Марцінавіч Хадыка (3 студзеня 1905, в. Цітва, Пухавіцкі раён Мінскай вобл. — 12 мая 1940) — беларускі паэт, перакладчык.

Нарадзіўся ў мнагадзетнай сям’і ўрадніка Марціна Хадыкі. У 1918—1920 гадах парабкаваў. Скончыў на выдатна Дудзіцкую пачатковую школу. У 1922—1923 гадах наведваў агульнаадукацыйныя курсы ў Мінску. У 1925 годзе ўдзельнічаў у 1-ым з’ездзе літаратурнага аб’яднання «Маладняк». У 1926—1927 гадах служыў у Чырвонай Арміі ў Навазыбкаве (Браншчына). Быў сакратаром Дудзіцкага сельсавету, працаваў настаўнікам у вёсцы Асака Дудзіцкага сельсавету. У 1928 пераехаў у Мінск. Спачатку настаўнічаў, з 1929 году працаваў сакратаром часопіса «Полымя».

Уваходзіў у літабяднанне «Ўзвышша». Друкаваўся ў «Маладняку», «Звяздзе», «Савецкай Беларусі». З 1934 — сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР.

Быў арыштаваны ў лістападзе 1936 г.  3 кастрычніка 1937 году асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі і на 5 гадоў грамадзянскіх правоў. Пакаранне адбываў у Іванаўскім і Марыінскім лагерах. Працягваў пісаць у зняволенні, запісваючы вершы на паперы для курэння і потым зашываючы рукапісы ў каўнер кажуха. Быў пераведзены на каменаломні ў Новасыбірскую вобласьць. загінуў 12 траўня 1940 году на будоўлі чыгункі каля Ўлан-Удэ. Рэабілітаваны Прэзыдыюмам Вярхоўнага суда БССР 29 снежня 1954 году.

Друкавацца пачаў з 1926 году. Выдаў тры кнігі паэзіі — «Суніцы» (1926), «Выбраныя вершы» (1932), «Радасны будзень» (1935) і паэтычныя нізкі — «На ўзвеях дзён» (1931), «За строем дат і рубрык», «Вершы краіне»., «Песні з поўдня».

Паэзію Уладзіміра Хадыкі высока ставіў Янка Купала, які ў 1934 годзе прысвяціў яму эпіграму «Валодзю Хадыку». У адказ Янку Купалу Хадыка напісаў верш «Ад сэрца».

Пераклаў на беларускую мову творы Максіма Горкага, Кузьмы Гарбунова, Уладзімера Бахмецьева, Міхаіла Шолахава.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика