29 лістапада 160 гадоў Мікалаю Янчуку

Мікалай (Мікола) Андрэевіч Янчук (29 лістапада 1859, с. Корніца (польск.) бел., Канстанцінаўскі павет (руск.) бел., Седлецкая губерня, Расійская імперыя (цяпер у Лосіцкім павеце(руск.) бел., Мазавецкае ваяводства, Польшча) — 6 снежня 1921; Псеўданімы: Н. Корніцкій; Białorusin) — навуковец-славіст, празаік, перакладчык, драматург, паэт, этнограф, фалькларыст, літаратуразнавец, антраполаг.

Нарадзіўся ў сяле Корніца на Падляшшы. Бацька — Андрэй Янчук — быў старастам уніяцкай цэркві ў вёсцы. Падчас правядзення ўладамі палітыкі ліквідацыі уніі і пераводу вернікаў Холмскай епархіі (руск.) бел. ў праваслаўе (1875) ён быў адным з тых, хто трымаўся старой веры, за што быў падвергнуты ўціску.

Скончыў рускамоўную школу ў Корніцы (1871), вучыўся ў гімназіях Бельска і Масквы, скончыў гісторыка-філалагічны факультэт (руск.) бел. Маскоўскага ўніверсітэта (1885 ці 1884). Працаваў настаўнікам, удзельнічаў у этнаграфічных экспедыцыях, у час якіх збіраў народныя песні. Далучыўся да розных суполак, у т. л.: Таварыства драматычных пісьменнікаў і кампазітараў(руск.) бел. (1887), Этнаграфічнае таварыства (1887), Маскоўскае археалагічнае таварыства (руск.) бел. (1888), Маскоўскае таварыства гісторыі і старажытнасцей Расійскіх (руск.) бел. (1888), Таварыства аматараў рускай славеснасці (руск.) бел.(1896).

З 1892 года памочнік бібліятэкара Румянцаўскага музея (руск.) бел., захавальнік Дашкаўскага этнаграфічнага музея (руск.) бел. ў Маскве. У 1889—1903 сакратар аддзялення этнаграфіі Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі(руск.) бел. пры Маскоўскім універсітэце, з 1901 стваральнік і кіраўнік Музычна-этнаграфічнай камісіі(руск.) бел. пры ім (да 1920). Адзін з заснавальнікаў часопіса «Этнографическое обозрение (руск.) бел.», дзе друкавалася шмат беларускіх матэрыялаў. Быў рэдактарам да 1915 года. У 1906 годзе стаў адным з заснавальнікаў Народнай кансерваторыі (руск.) бел. ў Маскве.

Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі чытаў курс беларускай і ўкраінскай літаратур у Маскоўскім універсітэце, удзельнічаў у рабоце камісіі па арганізацыі Беларускага ўніверсітэта, пасля адкрыцця БДУ ў 1921 прафесар кафедры беларускай літаратуры і этнаграфіі У 1918—21 член Беларускага навукова-культурнага таварыства ў Маскве, супрацоўнічаў з Беларускім нацыянальным камісарыятам і Беларускім пададдзелам аддзела асветы нацыянальных меншасцей Народнага камісарыята асветы РСФСР (руск.) бел..

Падчас вяртання з Мінска ў Маскву захварэў на тыф і памёр.

Збіраў і апрацоўваў беларускі, літоўскі, польскі, рускі, украінскі музычны фальклор. Асабліва вялікі ўнёсак зрабіў у вывучэнне песеннай культуры сялян Падляшша, Палесся, Беларусі і Украіны. Некаторыя народныя песні прыводзіць у нотным выкананні (руск.) бел.. Аўтар апрацовак народных песень, рэдактар музычна-фальклорных зборнікаў. З’яўляецца аўтарам некалькіх арыгінльных музычных сачыненняў, у тым ліку харавога гімну «Не пагаснуць зоркі ў небе» на словы Я. Купалы.

Вывучаў побыт і народную творчасць усходніх славян. Вывучаў гарадзішчы в. Чэрнікаўшчына на Койданаўшчыне (1892). У Расійскім этнаграфічным музеі (руск.) бел.захоўваецца 18 набытых ім прыкладаў эстонскай і латышскай традыцыйнай культуры.

Адстойваў самастойнасць беларускай і ўкраінскай культур і народаў. Цікавіўся беларускім нацыянальным адраджэннем, падтрымліваў кантакты з рэдакцыяй «Нашай нівы». Першы паставіў на навуковую аснову збіральніцтва і вывучэнне баларускага музычнага фальклору, даў аб’ектыўную эстэтычную адзнаку беларускаму песеннаму меласу, тонка перадаваў у сваіх запісах меладычнаю і рытмічную своеасаблівасць розных фальклорных жанраў.

Матэрыялы экспедыцыі ў Мінскую губерню (у 1886) друкаваў у газеце «Минский вестник» (1886—87) і навуковых выданнях. Склаў «Праграму для збірання этнаграфічных звестак» (1887, з М. Харузіным(руск.) бел.). Аўтар музычна-фалькларыстычных прац «Маларускае вяселле ў Корніцкай парафіі Канстанцінаўскага павета Сядлецкай губерні» (1886), «Па Мінскай губерні» (1889), працы па антрапалогіі «Некаторыя дадзеныя да пытання аб антрапалагічным тыпе беларусаў» (1890).

Узнагароды
  • Ордэны Святога Станіслава III ступені,
  • Святой Ганны III і II ступеняў,
  • Святога Уладзіміра IV ступені,
  • Памятныя медалі.
[свернуть]
Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика