Гадзіна паэзіі, прысвечаная памяці Анатоля Шушко

У сектары крязнаўства гарадской цэнтральнай бібліятэкі прайшла гадзіна паэзіі “З шырокай душой і вялікім сэрцам”, прысвечаная памяці пінскага паэта Анатоля Шушко. Мерапрыемства прайшло ў межах месячніка папулярызацыі нацыянальнай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі”.  Навучэнцы гімназіі №3 пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, паслухалі  вершы. Таксама прысутныя паглядзелі фрагменты тэлепраграмы “Тутэйшыя” тэлеканала “Варяг”, адзін з выпускаў якой быў прысвечаны Анатолю Іванавічу Шушко. Таццяна Іванаўна Пляшко, якая добра ведала паэта, рассказала хлопчыкам і дзяўчатам пра сваё сяброўства з яго сям’ёй, пра тое, якім  паэтам і  чалавекам быў Анатоль Іванавіч.  Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.

Share Button
Яндекс.Метрика