Архив 26.10.2019

26 кастрычніка 60 гадоў Анатолю Сысу

Анатоль Ціханавіч Сыс (26 кастрычніка 1959, Гарошкаў, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 4 мая 2005, Мінск) — беларускі паэт. Скончыў гістарычна-філасофскі факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982). Пасля службы ў Савецкай арміі працаваў у Веткаўскай раённай газеце, старэйшым спецыялістам на Беларускім тэлебачанні. Дэбютаваў некалькімі вершамі ў часопісе Маладосць (1986). У 1986 годзе А. Сыс разам з А.Бяляцкім, С.Адамовічам і інш. стварыў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Актыўны ўдзельнік моладзёжных нефармальных аб’яднанняў 2-й паловы 1980-х гадоў — «Талака», …

Продолжить чтение

26 кастрычніка 80 гадоў Мікалаю Мішчанчуку

Мікалай Іванавіч Мішчанчук (26 кастрычніка 1939, Майск Мазанаўскага р-на Амурскай вобл. — 2012) — беларускі паэт і літаратуразнавец. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1998 г.), доктар філалагічных навук (1995 г.), прафесар. Вёў навуковыя даследаванні ў галіне беларускай літаратуры, літаратуры беларускага замежжа. Скончыў суцінскую школу з залатым медалём. З 2004 года доктар філалагічных навук, прафесар, загадваў кафедрай беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. …

Продолжить чтение

Яндекс.Метрика