24 красавіка 70 гадоў Уладзіміру Саламаху

Уладзімір Пятровіч Саламаха (нар. 24 красавіка 1949, в. Бераснёўка, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі публіцыст, празаік, кінасцэнарыст.

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Скончыў Скачкоўскую сярэднюю школу Кіраўскага раёна (1966), у 1968—1970 гг. служыў у Савецкай Арміі. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1975). У 1975—1982 працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэта БССР па кінематаграфіі. З 1983 г. працаваў у рэдакцыі часопіса «Маладосць».  Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 2004—2008 гадах галоўны рэдактар часопіса «Вожык». У 2008—2010 — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». З 2010 — загадчык адзела прозы ў часопісе «Полымя».

Дэбютаваў у друку як журналіст у 1966 г., як празаік у 1977 г. (апавяданнямі ў часопісе «Маладосць»). Аўтар кніг прозы «На ўзмежку радасці» (1980), «Заўтра ў дарогу» (1985), «Кавалёк — лесавая былінка» (1988), «Цяпло чужога сэрца» (1990), «Прывід у скураным крэсле» (аповесць, 1992), «Расступілася зямля» (1993). Літаратурныя і публіцыстычныя творы Уладзіміра Саламахі перакладаліся на многія мовы.

Паводле сцэнарыяў Уладзіміра Саламахі зняты шэраг дакументальных і мультыплікацыйных фільмаў.

Асноўная тэма творчасці — лёс беларусаў, прадстаўнікоў розных пакаленняў, якія шукаюць сваё месца ў жыцці.

Прызнанне
  • Сябра Саюза пісьменнікаў БССР і СССР (1982), Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2004).
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002) за кнігу літаратурнай публіцыстыкі і рэцэнзій «Званыя і выбраныя» (1999) і публіцыстыку апошніх год.
  • У. Саламаха двойчы быў лаўрэатам міжрэспубліканскага конкурсу (Беларусь, Літва, Латвія, Эстонія), уладальнікам галоўнага прыза (прэміі) за лепшы твор публіцыстыкі «Дружба».
  • «Нацыянальная літаратурная прэмія» ў намінацыі «Лепшы празаічны твор» за кнігу «І няма шляху чужога» (2015).

[свернуть]

на русском

Владимир Петрович Соломаха (нар. 24 апреля 1949, В. Бересневка, Кировский район, Могилевская область) — белорусский публицист, прозаик, киносценарист.

Родился в семье рабочего. Окончил Скачковскую среднюю школу Кировского района (1966), в 1968-1970 гг. служил в Советской Армии. Окончил факультет журналистики БГУ (1975). В 1975-1982 работал старшим редактором Государственного комитета БССР по кинематографии. С 1983 г. Работал в редакции журнала «Маладосць», газеты «Літаратура і мастацтва». В 2004-2008 годах  – главный редактор журнала «Вожык». В 2008-2010гг. – главный редактор издательства «Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки».  С 2010г. – заведующий одела прозы в журнале «Полымя».

Дебютировал в печати как журналист в 1966 г., как прозаик –  в 1977 г. (рассказами в журнале «Маладосць»). Автор книг прозы «На ўзмежку радасці» (1980), «Заўтра ў дарогу» (1985), «Кавалёк — лесавая былінка» (1988), «Цяпло чужога сэрца» (1990), «Прывід у скураным крэсле» (повесть, 1992), «Расступілася зямля» (1993). Литературные и публицистические произведения Владимира Саламахи переводились на многие языки.

По сценариям Владимира Саламахи снят ряд документальных и мультипликационных фильмов.

Основная тема творчества – судьба белорусов, представителей разных поколений, которые ищут свое место в жизни.

Признание

*   Член Союза писателей БССР и СССР (1982), Союза писателей Беларуси (с 2004).

* Лауреат Государственной премии Республики Беларусь (2002) за книгу литературной публицистики и рецензий «Званыя і выбраныя»  (1999) и публицистику последних лет.

* Владимир Саламаха дважды был лауреатом межреспубликанского конкурса (Беларусь, Литва, Латвия, Эстония), обладателем главного приза (премии) за лучшее произведение публицистики «Дружба».

*  Лауреат Национальной литературной премии  в номинации «Лучшее прозаическое произведение» за книгу «І няма шляху чужога» (2015).

[свернуть]
Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика