Тыдзень роднай мовы

З 18 па 25 лютага ў чытальнай зале гарадской цэнтральнай бібліятэкі прайшоў Тыдзень роднай мовы «Матчына мова».

Праграма тыдня ўключала ў сябе акцыю «Размаўляем па-беларуску», літаратурны вечар «Душа народа – у родным слове», кніжную выставу «Роднай зямлі галасы», гукавую выставу «Паклон табе, слова беларускае», выставу-партрэт «Хачу неспакойнаю хмарай грымець» – да 105-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта А. Куляшова. На працягу ўсяго тыдня ў чытальнай зале таксама праводзіліся агляды  літаратуры па дадзенай тэме. У мерапрыемствах тыдня  прымалі ўдзел навучэнцы сярэдніх школ горада, чытачы бібліятэкі. З захапленнем удзельнікі сустрэч размаўлялі  па-беларуску, слухалі вершы і песні на роднай мове.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика