Ручай крыштальны мовы роднай

21 лютага ў дзіцячай бібліятэцы імя Я. Коласа прайшла гадзіна роднай мовы “Ручай крыштальны мовы роднай”. “Каб годна жыць паміж людзей, любіце мову беларускую, любіце з кожным днём мацней!”- пад такім дэвізам у бібліятэцы адзначыўся Дзень роднай мовы. На мерапрыемства завіталі вучні 4 “В” класа сярэдняй школы №1. У гэты дзень да беларускасці дакрануўся кожны. Дзеці слухалі песні на беларускай мове, глядзелі відэа-кліпы пра Беларусь, паскакалі пад “Лявоніху”. З задавальненнем кемлівыя знаўцы роднай мовы ўдзельнічалі ў віктарыне, адгадвалі загадкі, перакладалі словы, прыймалі ўдзел ў заданні “Выпраў памылкі”. Таксама яны чыталі прыказкі, прымаўкі і скарагаворкі па-беларуску. Уся гадзіна суправаждалася слайд-прэзентацыяй, а ў канцы дзеці паглядзелі мультфільм.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика