Гадзіна паэзіі «Паэзія, табе заўжды ёсць месца» да 70-годдзя паэтэсы Тамары Лазнюхі

22 лістапада ў межах месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры ў сектары краязнаўства цэнтральнай гарадской бібліятэкі адбылася гадзіна паэзіі “Паэзія, табе заўжды ёсць месца”. Мерапрыемства было прысвечана 70-годдзю пінскай паэтэсы Тамары Лазнюхі. Навучэнцы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Тамары Пятроўны, паслухалі песні на яе вершы. Асаблівая ўвага была нададзена вершам на беларускай мове, а таксама новаму зборніку Тамары Лазнюхі “Крылатое предзимье”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Лучезарность солнечной души”.

Share Button
Яндекс.Метрика