Адметнай падзеяй у культурным жыцці горада стаў праект “Живая библиотека”, арганізаваны інфармацыйна-культурным цэнтрам “Максімум” гарадской цэнтральнай бібліятэкі (24 лістапада). У якасці “жывых кніг” былі запрошаны кінолаг, валанцёр і зоабаронца. Сярод запрошаных быў паэт Анатоль Шушко, які з задавальненнем паразважаў з прысутнымі аб стане сучаснай беларускай літаратуры. Разам з астатнімі спецыялістамі сваёй справы ён з задавальненнем адказваў на пытанні наведвальнікаў і падзяліўся сваім вопытам.







































