У актавай зале гарадской цэнтральнай бібліятэкі прайшоў літаратурны вечар “Её души незамерзающий причал” (5 снежня), прысвечаны творчасці мясцовай паэткі Тамары Лазнюхі з нагоды яе 65-годдзя. Літаратурна-музычная кампазіцыя ўключала вершы Тамары Пятроўны, інфармацыю пра яе жыццё і творчасць. У ходзе мерапрыемства слухачы мелі магчымасць пазнаёміцца і з песнямі, прысвечаным роднаму гораду, аўтарам якіх з’яўляецца Тамара Лазнюха. У зале прысутнічалі родныя і блізкія Тамары Пятроўны, знатакі і прыхільнікі яе творчасці, а таксама мясцовыя паэты, якія прачыталі свае прысвячэнні юбілярцы.





































