12022018        7 лютага ў сектары краязнаўства цэнтральнай гарадской бібліятэкі прайшоў дзень адчыненых дзвярэй “Сектар краязнаўства запрашае”, прысвечаны 25-годдзю з часу яго заснавання. На працягу дня сектар краязнаўства наведалі школьнікі і студэнты навучальных устаноў горада. Дзеці і моладзь пазнаёміліся з электроннай прэзентацыяй “Калі хочаш ведаць край – у сектар краязнаўства завітай!”, з кніжнымі экспазіцыямі «Рэдкія выданні сектара краязнаўства”, “З любоўю – ад аўтараў”, “Піншчына літаратурная”, паглядзелі фрагменты фільмаў пра Пінск. З цікавасцю разглядалі рабяты кнігі і фотальбомы пра наш горад і Палессе. На сустрэчу з моладдзю ў гэты дзень завітаў мясцовы краязнаўца, карэспандэнт газеты “Пінскі веснік” В. Л. Ільянкоў, які добра памятае як у цэнтральнай бібліятэцы ў далёкім 1993 годзе быў створаны сектар краязнаўства. Вячаслаў Леанідавіч расказаў як важна вывучаць гісторыю свайго горада ці вёскі, свайго роду. З цікавасцю слухалі маладыя людзі яго аповед пра тое якія раней былі крыніцы інфармацыі, як збіраліся і захоўваліся цікавыя звесткі, а таксама пра сустрэчы і знаёмствы з нашымі знакамітымі землякамі. Будзем спадзявацца, што дзеці і падлеткі атрымалі шмат новых, цікавых і карысныч ведаў пра свой край. А каб пашырыць свае веды і знайсці неабходную краязнаўчую інфармацыю – прыходзьце ў сектар краязнаўства! Шчыра рады кожнаму!

12022018a

12022018b

12022018c

12022018d

12022018f

12022018g

12022018h

12022018i

12022018k

12022018j

12022018l

12022018m

12022018n

12022018o

12022018p

12022018q

12022018r