22022017i21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, мэтай якога з’яўляецца захаванне моў, якія апынуліся на парозе знікнення, каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
З нагоды гэтага “лінгвістычнага” свята ў інфармацыйна-культурным цэнтры “Максімум” прайшла сустрэча з перакладчыкам на беларускую мову Яўгенам Салейчуком.
Па дадзеным ЮНЕСКА беларуская мова самая мілагучная пасля італьянскай. Менавіта такая яна ў Яўгена. З ім сапраўды размаўляць хацелася толькі па-беларуску.

Шмат цікавага расказаў Яўген пра нашу родную мову. Госці даведаліся аб існаванні ў беларускай мове трох алфавітаў: кірыліцы, лацініцы і арабскай вязі. Навучэнцы 2-й гімназіі спрабавалі чытаць кнігу, напісаную лацініцай па-беларуску. А яшчэ гаварылі пра палескую гаворку, яе асаблівасці і нават чыталі Евангелле, перакладзенае на “палескую мову”.
Было вельмі цікава. І, мы спадзяемся, што сустрэча з Яўгенам Салейчуком стане стымулам, каб пачаць размаўляць па-беларуску.

22022017g

22022017j

22022017k

22022017l

22022017n

22022017o