01.06.2018      30 мая ў духоўна-асветніцкім цэнтры “Вытокі” адбылася сустрэча з праваслаўным публіцыстам, гісторыкам, этнографам з Польшчы Дарафеям Фіонікам. Дарафей Фіонік яшчэ і фалькларыст, старшыня аб’яднання “Музей малой Отчизны” у Студзіводах (прадмесце горада Бельск-Падлякі Падляшскага ваяводства). З’яўляецца аўтарам такіх выданняў як «Беженство. Дорога и возвращения. 1915?1922», “Айцец Канстанцін Байко: багаслоў, настаўнік, лекар», “Яраслаў Васільевіч Костыцевіч” і інш. Дарафей Фіонік прадставіў свае выданні, а таксама расказаў пра іншыя кнігі, часопісы і дыскі, якія прывёз з сабою.

    Свой аповед Дарафей суправаджаў невялікімі відэаматэрыяламі і прэзентацыямі. Вельмі прыемна, што на сустрэчы прысутнічаў Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан, якому Дарафей Фіонік падараваў падборку літаратуры. Таксама аўтар падараваў цудоўныя выданні і цэнтральнай гарадской бібліятэцы. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы і сабрала тых, хто цікавіцца гісторыяй, праваслаўным краязнаўствам, этнаграфіяй, фальклорам.

01.06.2018a

01.06.2018b

01.06.2018c

01.06.2018d

01.06.2018f

01.06.2018g

01.06.2018h

01.06.2018i

01.06.2018j

01.06.2018k

01.06.2018l