23022018   22 лютага ў бібліятэцы-філіяле № 1 прайшло паседжанне клуба “Олимп” – “Святло роднай мовы”, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. На сустрэчу з малодшымі школьнікамі 2 “Г” СШ № 18 была запрошана Алена Пятроўна Вабішчэвіч, мясцовая паэтка-аматар. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з цікавым чалавекам, які шчыра любіць родную мову, піша на ёй таленавітыя вершы, і нават яе паўсядзённае жыццё напоўнена гучаннем роднага слова. 

      Алена Пятроўна звярнулася да дзіцячай аўдыторыі з заклікам вывучаць і захоўваць багацце роднай мовы. На сустрэчы паэтка прадставіла свае ўласныя вершы разнастайнай тэматычнай накіраванасці. Так, дзеці пачулі вершы аб роднай мове, прыродзе, дзяцінстве. Не абыйшла паэтка сваёй увагай праваслаўную і патрыятычную тэмы сваёй творчасці.
Напрыканцы сустрэчы, у якасці падарунка, Алена Пятроўна прысвяціла вершаваныя радкі навучэнцам і настаўніцы СШ № 18, а таксама калектыву бібліятэкі.

 

***
Бы ў свята йду сюды і за настроем, 
Заўжды сустрэну цеплыню ў вачах,
Сябе я не адчую тут ізгоем, 
Бо ўся ўвага дзеля чытача.

Насустрач вочы, рукі – было б добра
У кніжным свеце ўсім, хто ёсць чытач, 
Тут прапануюць кніжкі нават хорам
І кажуць: “Калі ласка” і “Прабач”.

Жыву ў чаканні новае сустрэчы, 
Тут клопат адчуваю кожны раз.
У гэтым філіяле ўсе дарэчы:
Тактоўнасць, смех, увага – ўсё для нас.

Разумніцы. Усе прафесіяналы, 
Дзеля людзей жывуць, у тым сакрэт,
Тут множыцца любоў з гадамі, 
Складаецца чуллівасці букет.

На твары не прыклеяць тут усмешку,
Яна бы сонца ад душы ідзе,
Сюды імкнуся, не губляю сцежку,
Сабой якая дабрыню прадзе. 
Алена Вабішчэвіч

23022018a

23022018b

23022018c

23022018d

23022018f

23022018i