22022018     21 лютага ў гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа прайшло пасяджэнне гасцінай “Ліра” – “На мове роднай размаўляю”, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. На сустрэчу з малодшымі школьнікамі сярэдняй школы №3 была запрошана Святлана Шаламіцкая, удзельніца віктарыны “Размаўляем па-беларуску” на тэлеканале “Беларусь 3”. У атмасферы дабразычлівасці прайшла размова пра гісторыю беларускай мовы, пра неабходнасць яе захавання. У зале гучалі беларускія прыказкі, прымаўкі, праведзена літаратурная віктарына. Госця мерапрыемства “прадставіла на суд слухачоў” свае ўласныя вершы, а дзеці прачыталі на памяць вершы знакамітых беларускіх паэтаў і яшчэ раз упэўніліся ў тым, што беларуская мова – душа народа, наш неацэнны скарб, якім мы, беларусы, можам з годнасцю ганарыцца.

22022018a

22022018b

22022018c

22022018d