13112017           9 лістапада ў актавай зале цэнтральнай бібліятэкі да 135-годдзя Я. Купалы і Я. Коласа для школьнікаў горада была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас…”.  У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю народных паэтаў Беларусі. Са сцэны гучалі вершы, урыўкі з паэм і песні на словы славутых песняроў. Завяршыла мерапрыемства інтэрв’ю з сынам Я. Коласа Міхасем Канстанцінавічам Міцкевічам, якое ён даў беларускаму тэлебачанню. З цікавасцю школьнікі знаёміліся з матэрыяламі выставы, падрыхтаванай да мерапрыемства.

13112017a

13112017b