02032018c  В информационно-культурном центре «Максимум» центральной городской библиотеки в самый первый день весны состоялось открытие выставки старых фотоаппаратов из личной коллекции жителя г. Пинска Алексея Лобацевича. Экспозиция состоит из советских фотоаппаратов разных годов производства, начиная с 30-х по 90-е годы прошлого века. Всего на выставке представлено 53 фотоаппарата и 2 видеокамеры разных марок. Во время презентации Алексей Алексеевич рассказал ребятам об истории возникновения фотографии, о развитии фотографического искусства, о техническом совершенствовании самих фотографических фотоаппаратов. В завершении встречи ребята смогли подержать в руках старые аппараты и попробовали символически сделать снимки.

23022018   22 лютага ў бібліятэцы-філіяле № 1 прайшло паседжанне клуба “Олимп” – “Святло роднай мовы”, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. На сустрэчу з малодшымі школьнікамі 2 “Г” СШ № 18 была запрошана Алена Пятроўна Вабішчэвіч, мясцовая паэтка-аматар. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з цікавым чалавекам, які шчыра любіць родную мову, піша на ёй таленавітыя вершы, і нават яе паўсядзённае жыццё напоўнена гучаннем роднага слова. 

      Алена Пятроўна звярнулася да дзіцячай аўдыторыі з заклікам вывучаць і захоўваць багацце роднай мовы. На сустрэчы паэтка прадставіла свае ўласныя вершы разнастайнай тэматычнай накіраванасці. Так, дзеці пачулі вершы аб роднай мове, прыродзе, дзяцінстве. Не абыйшла паэтка сваёй увагай праваслаўную і патрыятычную тэмы сваёй творчасці.
Напрыканцы сустрэчы, у якасці падарунка, Алена Пятроўна прысвяціла вершаваныя радкі навучэнцам і настаўніцы СШ № 18, а таксама калектыву бібліятэкі.

 

22022018i   21 лютага ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі прайшоў літаратурны час “Дудар беларускі”, прысвечаны 210-годдзю з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча. Супрацоўнікі абанемента пазнаёмілі гасцей  мерапрыемства з жыццём і творчасцю славутага драматурга, была прадстаўлена прэзентацыя па тэме, прагучалі вершы і песня на словы Дуніна-Марцінкевіча, а таксама прысутныя праглядзелі відэязапіс  урыўка з камедыі ,,Пінская шляхта”, у выкананні акцераў Купалаўскага тэатра.

22022018     21 лютага ў гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа прайшло пасяджэнне гасцінай “Ліра” – “На мове роднай размаўляю”, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. На сустрэчу з малодшымі школьнікамі сярэдняй школы №3 была запрошана Святлана Шаламіцкая, удзельніца віктарыны “Размаўляем па-беларуску” на тэлеканале “Беларусь 3”. У атмасферы дабразычлівасці прайшла размова пра гісторыю беларускай мовы, пра неабходнасць яе захавання. У зале гучалі беларускія прыказкі, прымаўкі, праведзена літаратурная віктарына. Госця мерапрыемства “прадставіла на суд слухачоў” свае ўласныя вершы, а дзеці прачыталі на памяць вершы знакамітых беларускіх паэтаў і яшчэ раз упэўніліся ў тым, што беларуская мова – душа народа, наш неацэнны скарб, якім мы, беларусы, можам з годнасцю ганарыцца.