04122017         27 лістапада ў рамках абласнога месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі” ў бібліятэцы-філіяле №7 прайшоў паэтычный час “Любоў мая высокая, як неба…”, які быў прысвечаны светлай памяці любімай жонкі, вернай жыццёвай спадарожніцы Я. Коласа – Марыі Дзмітраўны Міцкевіч.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства пранікнёна чыталі вершы, якія назаўсёды застануцца выдатным, светлым узорам любоўнай лірыкі народнана паэта. Госць мерапыемства, Вячаслаў Ільянкоў, расказаў гісторыю сустрэчы Я. Коласа і Марыі Каменскай, якая палажыла пачатак вялікаму каханню. Дзякуючы электроннай прэзентацыі, удзельнікі мерапрыемства змаглі пабачыць рэдкія фатаграфіі, дакументы, лісты, паштоўкі, якія сведчаць пра жыццёвы і творчы этапы жыцця Я.Коласа ў Пінску.

04122017a

04122017b

04122017c

04122017d