0412201530 лістапада на базе бібліятэкі-філіяла №5 адбылося літаратурнае падарожжа “Казачная краіна Ул. Караткевіча”,  на якое былі запрошаны навучэнцы сярэдняга школьнага ўзросту.

Супрацоўнікі бібліятэкі  пазнаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка.  Дзецям было прапанавана  зачытаць самыя цікавыя ўрывкі з казак майстра слова, астатнія рабяты павінны былі здагадацца, што за казка прагучала.  Па творах Ул. Караткевіча была праведзена таксама віктарына.

Пэўна, няма лепшага падарунка для пісьменніка, чым запатрабаванасць яго кніг, чытанне яго твораў.  Бібліятэкары з дзецьмі пычыталі і зрабілі на самай справе вялікі падарунак не толькі класіку беларускай літаратуры, але   і сабе, бо кожнае слова У.Караткевіча, як чыстае паветра,  дазваляе адчуць хараство і багацце нашай мовы, культуры і гісторыі.

04122015a

04122015b

04122015c

04122015d