14112017     13 лістапада ў бібліятэцы №3 у рамках месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі” прайшла літаратурная гульня “У краіне райскай казкі”,прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Я.Коласа. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі “Па Коласаўскіх мясцінах” юныя чытачы даведаліся пра жыццё і творчасць паэта, праслухалі вершаваныя казкі і апавяданні паэта “Рак-вусач”,”Савось-распутнік”,”Дзед і мядзведзь” і іншыя. Падчас мерапрыемства юныя ўдзельнікі расказвалі казку “Зайкава хатка”,адказвалі на пытанні віктарыны. Да мерапрыемства бібліятэкар падрыхтавала выставу “Мудры,зямны,незабыўны Я.Колас”, на якой былі прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і творчасці беларускага песняра.

14112017a

14112017b

14112017c

14112017i

14112017d