17022016

16 лютага ў бібліятэцы - філіяле №1 адбылася сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатолем Шушко.  

На мерапрыемства былі запрошаны вучні сярэдніх класаў. Анатоль Іванавіч расказаў пра сябе, пра сваю творчую дзейнасць. Дзеці з задавальненнем слухалі вершы ў яго выкананні, адгадывалі аўтарскія загадкі, задавалі пытанні, разглядалі сямейныя фотаздымкі пісьменніка.

Увазе наведвальнікаў была прадстаўлена кніжная выстава “Сэрцам роднага слова краніся”.

17022016a

17022016b

17022016c

17022016d