09012018          Новы год і Раство Хрыстова – святы, якія з прадчуваннем чакаюць дарослыя і дзеці. З нагоды гэтых святаў у гарадской дзіцячай бібліятэцы ім. Я. Коласа разгорнута выстава творчых работ навучэнцаў ДзУ “Цэнтр дадатковай адукацыі для дзяцей і падлеткаў”. На экспазіцыі прадстаўлены навагоднія ялінкі, незвычайныя, арыгінальныя, зробленыя з розных матэрыялаў: тканіны, пражы, фетру, шышак і інш. Усе ялінкі ўпрыгожаны рознымі спосабамі, на любы густ. Каля экспазіцыі наведвальнікаў сустракае калядная абрадавая лялька “Каза”, зробленая рукамі С.К.Цібец. Таму, хто пакалядуе каля яе, яна падорыць салодкі падарунак. Творчую экспазіцыю дапаўняе кніжная выстава кніг праваслаўнай тэматыкі.

09012018a

09012018b

09012018c