30112017f      28 лістапада ў горадской дзіцячай бібліятэцы імя Я. Коласа прайшло пасяджэнне гасцёўні “Ліра”-“Якуб Колас. Праўда сялянскай душы”. Знаёмства з творчасцю і жыццёвым шляхам вялікага песняра беларускай зямлі адбылося ў выглядзе віртуальнага падарожжа. Вучні 9-га класа сярэдняй школы №3 даведаліся аб дзяцінстве будучага паэта са старонак аўтабіяграфічнай паэмы “Новая зямля”, праслухалі невялікія ўспаміны-нататкі родных аб Канстанціне Міцкевічы, з дапамогай архіўных фотаздымкаў пазнаёміліся са значнымі момантамі вялікага і цікавага жыцця Народнага паэта і з цікавасцю прагледзелі кніжную выставу-інсталяцыю “У лясной каморы”.

30112017g

30112017h