Прыгарніся да роднага слова

20 лютага ў дзіцячай бібліятэцы прайшло пасяджэнне клуба “Каласок”-“Прыгарніся да роднага слова”, прымеркаванае да Дня роднай мовы. Мерапрыемства наведалі малодшыя школьнікі СШ №3. З аповеду бібліятэкара наведвальнікі даведаліся пра тое, што родная мова – гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, духоўная магутнасць. Значэнне роднай мовы ў жыцці чалавека глыбокае і важнае. Рабяты паглядзелі ўрывак з тэлеперадачы “Гаворым па-беларуску”, паслухалі песенку ў выкананні Ангеліны Піппер “Дзяўчынка беларусачка”, пераклалі словы на беларускую мову, выправілі граматычныя памылкі, прагаварылі скорагаворкі. Напрыканцы рабяты прачыталі запаведзі аб мове і паскакалі пад “Лявоніху”.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика