Літаратурна-музычны час “Паэтаў спеўная душа”

19 лютага бібліятэка-філіял №7 запрасіла  сваіх  чытачоў на сапраўднае свята, прысвечанае Дню роднай мовы – літаратурна-музычны час “Паэтаў спеўная душа”. Госцем мерапрыемства быў Віктар Мяцельскі – наш зямляк, паэт,  спявак, кампазітар. Акрамя  таго, што ён піша вершы, прырода шчодра надзяліла яго відавочным музычным дарам. Віктар Сямёнавіч  стварае мелодыі да сваіх твораў і да твораў знакамітых  беларускіх паэтаў, а таксама цудоўна спявае. На працягу мерапрыемства пранікнёна гучалі песні на вершы  Анатолія  Аўруціна, Міхася Пазнякова, Міколы Шабовіча, Навума Гальпяровіча, Міхася Башлакова, Валянціны Паліканінай у выкананні Віктара Мяцельскага. Яны краналі сваёй пранікнёнасцю, хвалявалі, прымушалі  часцей біцца сэрца слухачоў… Бібліятэкары, у сваю чаргу, падрыхтавалі  мультымедыйную прэзентацыю, а таксама  кніжную выставу “Роднай мовы пералівы”. Цікава,   пазнавальна і з гумарам  правялі віктарыну, прысвечаную жыццю і творчасці Віктара Сямёнавіча. На мерапремстве прысутнічалі таксама члены клуба ДУК “Гарадскі цэнтр культуры і творчасці” “Беспокойные сердца”,  вучні педагагічнага каледжа імя А.С.Пушкіна і яго сябры. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і ўтульнай атмасферы.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика