Міжнародны дзень роднай мовы

11 лютага ў бібліятэцы-філіяле №5 адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Сонейка”. Сустрэча “З вытокаў роднай мовы”  была прысвечана да Міжнароднага дня роднай мовы. Падчас сустрэчы дзеці даведаліся аб творчасці дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Іванавіча Мацвеенка. Спачатку бібліятэкар расказаў аб біяграфіі аўтара. Потым адбылося знаёмства з яго кнігай “Старонкі з моўнай скарбонкі”, якая здзіўляе багаццем тэм і вобразаў, гульнёвасцю і пазнавальнасцю. Прысутныя на сустрэчы школьнікі  даведаліся, што “Старонкі з моўнай скарбонкі” – гэта займальнае, поўнае фантазіі і вынаходлівасці падарожжа ў таямнічы свет вершаў, казак, акразагадак, шарад, каламбураў… Дзецям таксама было прапанавана адгадаць аўтарскія загадкі. Былі і пераможцы, якія атрымалі падарункі. Напрыканцы ўсе прысутныя ўзгадалі словы Уладзіміра  Мацвеенка: “Глядзіце, якая наша родная мова багатая і непаўторная! Хіба можна яе не любіць, не захапляцца ёю?!”

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика