21 студзеня 75 гадоў Юрыю Станкевічу

Юрый Станкевіч або Юры Станкевіч, сапраўднае Георгій Васільевіч Харытановіч (нар. 21 студзеня 1945, Барысаў) — беларускі празаік, драматург, сцэнарыст.

Нарадзіўся ў Барысаве. Бацька пісьменніка ў 1946 годзе быў рэпрэсаваны па 58-м артыкуле.  Юрый рана кінуў школу і пачаў працаваць. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў у барысаўскай аб’яднанай газеце. Неўзабаве пераехаў у Мінск. Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела часопіса «Маладосць», загадчыкам аддзелу часопіса «Крыніца». З 1990 года — член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Пачаў літаратурную дзейнасць у 1988 годзе. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцей і апавяданняў, а таксама каля дзясятка п’ес і кінасцэнарыяў.

Важнейшымі кнігамі Ю. Станкевіча з’яўляюцца «Любіць ноч — права пацукоў» (2000), «Апладненне ёлупа» (2005), «Мільярд удараў» (2008), «П’яўка» (2010). Творы перакладзены на некалькі моў.

У большасці сваіх твораў выяўляе апакаліптычную карціну рэчаіснасці, што чакае чалавецтва ў недалёкай будучыні. У сваёй творчасці таксама закранае нацыянальную тэматыку.

Двойчы намінаваны на літаратурную прэмію «Гліняны Вялес» за раман «Мільярд удараў» (2008) і раман «П’яўка» (2010).

У 2013 годзе раман «Шал» увайшоў у шорт-ліст прэміі імя Гедройца.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика